Агарцы́н () — сяло ў марзе Тавуш, на паўночным усходзе Арменіі. Размешчана за 11 км на паўночны ўсход ад Дыліжана і за 23 км на паўднёвы ўсход ад Іджэвана, на левым беразе р. Агстэў, у Дыліжанскім запаведніку. За 2 км на захад размешчана сяло Тэхут, а за 6 км на паўночны ўсход сяло Оўк. Праз сяло праходзіць траса, якая злучае Іджэван і Берд з Дыліжанам, Разданам, Ванадзорам і Ерэванам.

Спасылкі

Профіль на World Gazetteer

Катэгорыя:Населеныя пункты марза Тавуш Катэгорыя:Пераназваныя населеныя пункты