Гара Гарадзілаўская — марэнны ўзгорак на поўначы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Найвышэйшы пункт Верхнядзвінскага раёна і Асвейскай грады. Вышыня над узроўнем мора складае 191,8 мГорные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с.: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7. С. 216.. Знаходзіцца на тэрыторыі Асвейскага сельсавета.
Апісанне Узгорак уяўляе сабой эталонную форму рэльефу бакавой канечна-марэннай грады: даўжыня — 1,4 км, шырыня дасягае 0,5 км, адносная вышыня складае 20-25 м, крутасць схілаў — да 20°.
Знаходзіцца за 1 км на захад ад тапонімаўтваральнай вёскі Гарадзілавічы і за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Царкоўна. На поўнач і захад ад гары знаходзіцца агароджаны сеткай гадавальнік для дзікіх жывёл, на поўдзень і ўсход — поле.
Непадалёк ад гары знаходзіцца возера Асвейскае, над акваторыяй якога гара ўздымаецца больш як на 60 м.
На вяршыні гары ўзведзена велічэзная металічная вышка-трыянгулятар, а таксама бетонавы слупок.
Як дабрацца Дабрацца да гары можна аўтобусам Асвея—Лісна, сыходзіць на прыпынку ў в. Гарадзілавічы. Потым пешшу 1,5 км у накірунку вышкі-трыянгулятара.
Літаратура
Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9 Пасанен В. Э., Дикусар Е. А., Стёпин С. Г. Горные вершины Витебской области. — Минск: Право и экономика, 2016. — 162 с. — ISBN 978-985-552-569-2. С. 23.
Спасылкі
Катэгорыя:Вяршыні вышынёй да 1000 метраў Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Асвейскі сельсавет