Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж (МДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску, філіял БНТУ, размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 85.

Гісторыя Заснаваны 1 кастрычніка 1928 года як Мінскі політэхнічны тэхнікум. За заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 ліпеня 1967 года Мінскі політэхнічны тэхнікум узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1978 годзе політэхнічны тэхнікум узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Паводле загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у лютым 2000 года Мінскі політэхнічны тэхнікум ператвораны ў Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж. У кастрычніку 2014 года ўстанова адукацыі «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж» рэарганізавана ў філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж».

Дырэктары Кастусь Станкевіч (1928—1938) Афанасій Ігнацьевіч Кулінковіч (1938—1940) Аляксандр Аляксандравіч Пігулеўскі (1944—1960) Аляксандр Міхайлавіч Давыдаў (1960—1972) Іван Рыгоравіч Ільяшэвіч (1972—1981) Іван Сяргеевіч Рахлей (1981—2003) Генадзь Данатавіч Падгайскі (з 2003)

Спасылкі Филиал БНТУ «Минский государственный политехнический колледж»

Катэгорыя:Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск)

Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:1928 год у Мінску