Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ) — былая вайсковая вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.
Гісторыя Заснавана ў 1953 у Гомелі на базе Гомельскага пяхотнага вучылішча як Гомельскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (ГВІРТВ ПВА).
У 1954 г. вучылішча перадыслакавалася ў Мінск. У 1955 годзе перайменавана ў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІРТВ ПВА). З 1955 ад'юнктура. У 1968 г. — перайменавана ў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІЗРВ ПВА). З 1988 года дактарантура. З 1992 г. — Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча (МВВІВ). У 1995 г. на базе двух вышэйшых ваенных вучылішч — інжынернага (МВВІВ) і каманднага (МВВКВ) створана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтавала больш за 14 тыс. ваенных інжынераў, у т.л. каля З тыс. спецыялістаў для краін Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча Сярод выпускнікоў МВІЗРВ СПА Зыгмунд Антонавіч Валявач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання Сяргей Васілевіч Гайдукевіч, кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Валерый Мікалаевіч Карашкоў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь (2006—2011) Уладзімір Мікалаевіч Мельнікаў, украінскі паэт, празаік, кампазітар Алег Вітальдавіч Праляскоўскі, міністр інфармацыі Беларусі (2009—2014) Мікалай Віктаравіч Статкевіч, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Станіслаў Вацлававіч Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст Канстанцін Канстанцінавіч Шульган — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь
Літаратура
МВНЗРУ ПВО — МВВНУ: Нот. очерк, 1978—1993 гг. Мн., 1993.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1953 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1995 годзе Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы Беларусі Катэгорыя:Ваенныя навучальныя ўстановы СССР