Таганро́г () — горад (з 1775 года) у Расіі, у Растоўскай вобласці, марскі порт. Насельніцтва 264,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1698 годзе.
Геаграфія Горад размешчаны на беразе Азоўскага мора ў Таганрогскім заліве на паўднёва-ўсходняй частцы Міускага паўвострава. Старая частка горада размешчана на мысу Тагані Рог. Горад размешчаны на раўніннай, хвалепадобнай мясцовасці, узвышаючыся над узроўнем мора на вышыню прыкладна да 75 м. У чарце горада працякаюць два ручаі: у раёне гаю Дубкі па балцы Вялікая Чарапаха і па балцы Малая Чарапаха.
Клімат сухі, умерана-кантынентальны з лішкам цяпла і адносным недахопам вільгаці. Сярэднегадавая тэмпература паветра — +9 °C. Максімальныя тэмпературы ліпеня − да +35−40 °C, мінімальныя тэмпературы студзеня − да −30 °C. Характэрныя моцныя вятры, часам яны суправаджаюцца нагонной хваляй, якая прыводзіць да падмывання берага і апоўзняў.
Насельніцтва
Эканоміка Таганрог — важны прамысловы цэнтр Поўдня Расіі. Буйнейшае прадпрыемства — Таганрогскі металургічны завод: вытворчасць сталі, сталёвых труб для нафтавай і газавай прамысловасці, тавараў народнага спажывання. У горадзе развітая машынабудаўнічая прамысловасць: заводы «Чырвоны кацельшчык» (вытворчасць кацельнага абсталявання для электрастанцый), «Прэсмаш» (кавальна-прэсавае абсталяванне), «Вібрапрыбор», камбайнавы (выпуск збожжаўборачных камбайнаў), гандлёвага абсталявання, электратэрмічнага абсталявання, «Прыбой», суднарамонтны, «ТАГАЗ» (зборка легкавых і камерцыйных аўтамабіляў маркі Hyundai) і г. д. Ёсць шэраг прадпрыемстваў абароннай прамысловасці.
Таксама ёсць шэраг прадпрыемстваў хімічнай (заводы — «Тэрмапласт», лакафарбавы), лёгкай (гарбарня і іншыя) і харчовай (рыбны, мясны, кандытарскі, мукамольна-крупяны заводы) прамысловасці. У Таганрогу знаходзіцца штаб-кватэра аднаго з вядучых экспарцёраў збожжа, аграпрамысловай кампаніі «Югтранзитсервис». Культура Таганрогскі драматычны тэатр імя А. П. Чэхава Славутасці
Аптэка Ідэльсона Архірэйскі дом Домік Чэхава Дамы Варвацы Дом Багдасарава Дом з кулямі Дом Лабанава Дом Лакіера Дом Лакіераў Дом Ласкіна Дом Лукіных Дом Намікоса Дом Папкова Дом Перэсціяні Дом Петруцы Дом Рафаіловіча Дом Сінодзі-Папова Дом Сімановіча Дом Сіроціных Дом Скамарангі Дом Случэнкі Дом Сфаэла Дом Цысарэнкі Дом Шыманоўскага Літаратурны музей А. П. Чэхава Лютэранская царква Музей «Горадабудаўніцтва і побыт г. Таганрога» Падземныя хады Помнік «У памяць аб рэвалюцыі 1905 года» Помнік А. П. Чэхаву Пятроўскія казармы Таганрогскі паштамт Скульптурная кампазіцыя «Чалавек у футляры» Чэхаўская набярэжная
Вядомыя асобы
Мікалай Аляксеевіч Багараз (1874—1952) — расійскі хірург. Барыс Мікалаевіч Назаранка (1918—2000) — беларускі архітэктар. Кузьма Мікітавіч Галіцкі (1897—1973) — савецкі военачальнік, Герой Савецкага Саюза, генерал арміі. Васіль Андрэевіч Залатароў (1872—1964) — рускі і беларускі кампазітар і педагог. Фаіна Георгіеўна Ранеўская (1896—1984), савецкая актрыса тэатра і кіно. Канстанцін Апалонавіч Савіцкі (1844—1905) — рускі жанравы жывапісец, акадэмік. Міхаіл Ісаевіч Таніч (1923—2008) — савецкі і расійскі паэт-песеннік. Міхаіл Аляксандравіч Чалісаў (1898—1973) — вучоны-псіхіятр. Антон Паўлавіч Чэхаў (1860—1904) — расійскі пісьменнік, драматург, урач. Ігар Аляксандравіч Міхайлапула (нар. 1938) — беларускі хімік. Юрый Васільевіч Глазкоў (1930—2007) — фізік-оптык, доктар фізіка-матэматычных навук (1982), прафесар (1982).
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама Станцыя Таганрог-2
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Растоўскай вобласці
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1698 годзе