Asterias amurensis — від марскіх зорак з атраду Forcipulatida.

Апісанне

Знешні выгляд Мае пяць прамянёў, спінны бок выпуклы, яго колер сіні, бэзавы або чырванаваты, брушны бок плоскі, бледна-жоўты. Дыяметр да 30 см.

Распаўсюджванне Засяляе паўночную частку Ціхага акіяна. У расійскіх водах шматлікі ў Японскім моры, Татарскім праліве, у берагоў паўднёвай часткі Сахаліна і на поўдні Курыльскай грады. Жыве на глыбіні ад 50-60 метраў да прыбярэжнай паласы.

Харчаванне Корміцца двухстворкавымі малюскамі (мідыямі, марскімі грабеньчыкамі).

Размнажэнне Нерастуе два разы ў год — у маі—чэрвені і жніўні—верасні. Адна асобіна вымётвае в сярэднім 12 мільёнаў ікрынак, з якіх развіваюцца двухбакова-сіметрычныя лічынкі біпінарыі, а затым брахіялярыі. Лічынкі сілкуюцца мікраводарасцямі.

Asterias amurensis і чалавек Валодае атрутнымі ўласцівасцямі і здольная выклікаць атручванне пры ўжыванні ў ежу.

Шкоднік марыкультурных гаспадарак. На стадыі лічынкі яна здольная пранікаць у саджанкі нават з дробнай сеткай.

Катэгорыя:Марскія зоркі Катэгорыя:Фаўна Далёкага Усходу