Чэмпіянат свету па спартыўным арыентаванні () — штогадовыя спаборніцтвы, арганізаваныя Міжнароднай федэрацыяй спартыўнага арыентавання (ІОФ) для выяўлення наймацнейшых спартсменаў-арыенціроўшчыкаў.

Фармат дысцыплана назва на англ. гадыіндывідуальная 1966-1989класічная 1991-2001кароткая 1991-2001доўгая з 2003сярэдняя з 2003спрынт з 2001эстафета з 1966змяшаная эстафета з 2014 Першапачаткова чэмпіянаты свету праводзіліся адзін раз кожныя два гады. З 2003 года яны праводзяцца штогод.

Праграма чэмпіянатаў свету змянялася на працягу сваёй гісторыі. Так у 1966 годзе яна складалася толькі з індывідуальнай гонкі і эстафеты, і ўвесь чэмпіянат свету ўкладваўся ў два дні — з 1 па 2 кастрычніка 1966 года. Пачынаючы з чэмпіянату свету 1991 года ў Чэхаславакіі, праграма пашырылася і ўключала ў сябе кароткую дыстанцыю (час пераможцы 25 хвілін), класічную дыстанцыю і эстафету. У 2001 годзе ў праграму чэмпіянатаў свету былі ўведзены спаборніцтвы на спрынтарскай дыстанцыі. Апошняя рэарганізацыя праграмы чэмпіянатаў свету была праведзена ў 2014 годзе, калі з'явілася змяшаная эстафета. І ў цяперашні час чэмпіянаты свету праводзяцца па наступнай праграме: спрынт сярэдняя дыстанцыя доўгая дыстанцыя эстафета змяшаная эстафета

Медальны залік Пераможцамі чэмпіянатаў свету па спартыўным арыентаванні ў бегавых дысцыплінах станавіліся спартсмены Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Венгрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Расіі, Украіны, Даніі, Францыі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Аднак па агульнай колькасці заваяваных медалёў дамінаванне «вялікай чацвёркі» — Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швейцарыі — бясспрэчна.

Самай тытулаванай спартсменкай на дадзены момант з'яўляецца швейцарка Сімона Ніглі. Яна з'яўляецца дваццаціразовай чэмпіёнкай свету. Прычым, два разы ў 2003 і ў 2005 гадах яна выйграла ўсе чатыры дыстанцыі чэмпіянатаў светуМедалі чэмпіянатаў свету па арыентаванні (1966—2014) .

У 2016 годзе першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла спартсменка Анастасія Дзянісава.

1 49 52 52 153 2 43 45 42 130 3 42 29 31 102 4 24 41 29 94 5 13 5 8 26 6 10 9 10 29 7 10 7 5 22 8 5 7 8 20 9 3 4 4 11 10 3 1 2 6 11 1 2 3 6 12 1 1 0 2 13 1 0 2 3 14 1 0 0 1 15 0 2 5 7 16 0 0 2 2 17 0 0 1 1 17 0 0 1 1 17 0 0 1 1

Спасылкі Статыстыка ўдзелу Беларусі ў чэмпіянатах свету па спартыўным арыентаванні

Катэгорыя:Спартыўнае арыентаванне Катэгорыя:Чэмпіянаты свету