Васі́ль Іва́навіч Лузгі́н (, Дрымаўшчына Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя, цяпер Чашніцкі раён — , Мінск) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці, міністр сацыяльнага забеспячэння БССР (1973—1982).
Біяграфія Член УКП(б) з 1939 года.
З 1937 года на пасадзе сакратара Чашніцкага раённага камітэта ЛКСМ Беларусі.
З 1939 года — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМБ, с пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў Палітычным упраўленні Цэнтральнага фронта.
У сакавіку 1942 года абраны на пасаду Першага сакратара Віцебскага падпольнага абкама ЛКСМБ, член Віцебскага падпольнага абкама КПБ.
У 1944—1946 гадах — сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, з 1949 года на партыйнай рабоце — інспектар ЦК КПБ, другі сакратар Пінскага абкама КПБ, першы сакратар Драгічынскага райкама КПБ.
У 1959 годзе быў прызначаны намеснікам міністра, а ў 1973—1982 гадах быў міністрам сацыяльнага забеспячэння Беларускай ССР.
Кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954), член ЦК КПБ (1954—1960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1963, 1975—1985).
Творы У суаўтарстве з Я. А. Жыляніным і І. Б. Пазняковым напісаў кнігу «Без линии фронта», выдадзеную ў 1975 годзе.
Літаратура
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Міністры сацыяльнага забеспячэння БССР Катэгорыя:Другія сакратары Пінскага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне