Жа́біна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 2 км на поўдзень ад вёскі Забарок, на паўднёвы захад ад возера Цёста, у басейне ракі Аўсянка.

Плошча паверхні 0,006 км². Даўжыня 0,19 км, найбольшая шырыня 0,075 км. Даўжыня берагавой лініі 0,2 км.

Схілы катлавіны невыразныя, з усходу і захаду балота, з поўначы і поўдня — лес.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна