Майсей () — опера Міраслава Скорыка ў дзвюх дзеях на лібрэта Багдана Стэльмаха і Міраслава Скорыка па аднайменнай паэме Івана Франка. Прэм’ера адбылася 23 чэрвеня 2001 года ў Львоўскім оперным тэатры.

Прэм’ера

Першапачаткова оперу планавалася напісаць да 100-годдзя Львоўскай оперы, якое адзначалі ў 2000 годзе. Аднак прэм’еру адклалі на адзін год і прымеркавалі да іншай падзеі — візіту Папы Рымскага Яна Паўла ІІ на Украіну, які праходзіў 23-27 чэрвеня 2001. Ва ўмовах перманентнага недахопу дзяржаўных сродкаў калектыў львоўскага тэатра звярнуўся да Папы за фінансавай дапамогай і атрымаў яе, стварыўшы такім чынам першы на Украіне прэцэдэнт фінансавай падтрымкі Ватыканам свецкай падзеі.

Прэм’ерную пастаноўку ажыццявілі рэжысёр-пастаноўшчык Збігнеў Хшаноўскі (Польшча), галоўную ролю выканаў Аляксандр Громыш, дырыжыраваў — аўтар. Яшчэ да прэм’еры былі зробленыя аўдыё-  і відэазапісы, зняты тэлефільм пра стварэнне оперы, а таксама выпушчаны буклет. Хоць 23-24 чэрвеня Папа праводзіў службу ў Кіеве, таму не мог наведаць прэм’еру, па прыбыцці ў Львоў 25 чэрвеня пантыфік усё ж знайшоў магчымасць прыехаць у Львоўскі тэатр оперы і павіншаваць творчы калектыў з пастаноўкай.

Літаратура Кияновська Л. Опера «Мойсей» та її творець [передмова] / Л. Кияновська // Мойсей [ноти]: опера на дві дії, п’ять картин із прологом та епілогом: М. Скорик, клавір / лібрето Б. Стельмаха і М. Скорика за однойменною поемою І. Франка. — К.,2006. — С. 5-11 Н. А. Бєлік-Золотарьова Дія та протидія в хоровій драматургії опери М. Скорика «Мойсей» (укр.) // Таврійські студії. Мистецтвознавство : PDF. — 2013. — № 4.

(Франко) Поэма Ивана Франко «Моисей», на которой основано либретто оперы.

Спасылкі Інфармацыя на сайце Камітэта па нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі Інфармацыя на сайце Нацыянальнай оперы Украіны Інфармацыя на сайце Львоўскай оперы Катэгорыя:Оперы паводле алфавіта Катэгорыя:Оперы на украінскай мове