Дзмітрый Рыгоравіч Лявіцкі () — расійскі мастак-жывапісец ўкраінскага паходжання, майстар параднага і камернага партрэта. Акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.
Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі і ў жывапісца А. П. Антропава (з 1758 года). Удзельнічаў разам з бацькам у роспісе Андрэеўскай царквы ў Кіеве (сярэдзіна 1750-х гадоў).
Каля 1758 года Лявіцкі пераехаў у Санкт-Пецярбург. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў.
У Пецярбургу Лявіцкі працягваў займацца ў Антропава. Вядомасць Лявіцкаму прынеслі карціны, выстаўленыя ў экспазіцыі Акадэміі мастацтваў (1770). У тым жа годзе за партрэт А. П. Какорынава Лявіцкі атрымаў званне акадэміка. Выкладаў у Акадэміі мастацтваў (1771—1788), быў кіраўніком партрэтнага класа.
Зноскі
Літаратура Леви́цкий Дмитрий Григорьевич // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Слульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга I. А—М., 1986. — С. 391—392. — 447 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз.
Катэгорыя:Мастакі Расіі XVIII стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Прыдворныя мастакі Катэгорыя:Масоны Расіі