Сямён (Сімяон) Алелькавіч (Паведамляецца, што Сямён быў ахрышчаны ў 1420 у Слуцку, верагодна што і нарадзіўся ў тым жа годзе і месцы.,  — , ) — князь слуцкі (1440—1454), апошні князь кіеўскі (1455—1470).

Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча. Быў жанаты з Марыяй, дачкой ваяводы віленскага Я. Гаштольда, фактычнага кіраўніка ўраду ВКЛ. Пасля смерці бацькі атрымаў ва ўдзел Кіеўскае княства, праводзіў самастойную палітыку, ваяваў з крымскімі татарамі, падтрымліваў цесныя сувязі з Малдаўскім княствам, генуэзскімі калоніямі і княствам Феадора ў Крыме. Сваю дачку выдаў замуж за вял.кн. цвярскога Міхаіла БарысавічаАпошні вял.кн. цвярскі, у 1485 збег у ВКЛ — Вялікае княства Цвярское была далучана Іванам III да Маскоўскай дзяржавы., а сястру Еўдакію (у 1463) — за гаспадара малдаўскага Стэфана III Вялікага. Выстаўляўся князямі і баярамі ВКЛ кандыдатам на вялікакняскі сталец. Вёў будаўнічыя і аднаўленчыя работы ў Кіеве. Пахаваны ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскага манастыра. Пасля смерці Сямён Алелькавіча Кіеўскае княства пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства.

Сям’я

Быў жанаты з дачкой Яна Гаштольда МарыяйW. Semkowicz. Gasztołd Jan (Iwaszko) / Polski Słownik Biograficzny.—  Kraków, 1948-58.— t. 7.— S. 298 reprintGasztoldowie (01) .

Меў дзяцей:

Канстанцін Алелькавіч Васіль Алелькавіч (†1495)Książęta Olelkowicze Słuccy . Соф'я Сямёнаўна Алелькаўна (†7.02.1483) АляксандраAnna Krupska. Olelkowicz Semen (ok. 1420—1470)… S. 746 (нар. да 1471-?), жонка кн. Фёдара Іванавіча Яраславіча

Катэгорыя:Алелькавічы Катэгорыя:Князі слуцкія Катэгорыя:Вялікія князі кіеўскія