Антон Рыгоравіч Рубінштэйн (, , Выхватынцы, Падольская губерня — , Пецяргоф) — рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, музычны педагог. Брат піяніста Мікалая Рубінштэйна.

Як піяніст Рубінштэйн стаіць у шэрагу найвялікшых прадстаўнікоў фартэпіяннага выканальніцтва ўсіх часоў. Ён таксама з'яўляецца заснавальнікам прафесійнай музычнай адукацыі ў Расіі. Яго намаганнямі была адкрыта ў 1862 годзе ў Пецярбургу першая руская кансерваторыя. Сярод яго вучняў — Пётр Ільіч Чайкоўскі.

Рубінштэйнаўская прэмія

У сваім завяшчанні заснавальнік Антон Рубінштэйн вылучыў спецыяльны капітал, на працэнты з якога павінна была штогод (аднак толькі пры наяўнасці годнага кандыдата) выдавацца прэмія ў выглядзе раяля лепшаму з выпускнікоў Пецярбургскай кансерваторыі бягучага года.

Катэгорыя:Кампазітары Расійскай імперыі Катэгорыя:Піяністы Расійскай імперыі Катэгорыя:Піяністы XIX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры Расійскай імперыі Катэгорыя:Дырыжоры XIX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі XIX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Прыднястроўі