Варо́на () — рака ў Пензенскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Хапёр (басейн Дона).

Даўжыня ракі 454 км, плошча вадазборнага басейна — 13 200 км²Река Ворона // Государственный водный реестр РФ. Вытокам ракі з'яўляюцца крыніцы на Керанска-Чамбарскім узвышшы (на поўнач ад вёскі Ведзяняпіна Пачэлмскага раёна Пензенскай вобласці). Правы бераг нізкі, левы — высокі. У даліне ракі лісцевыя лясы, шмат азёр. Жыўленне ракі снегавое. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 41,5 м³/с. Ледастаў з пачатку снежня да пачатку красавіка. Максімальная глыбіня ракі — 4 м.

На рацэ Варона размешчана шмат населеных пунктаў, у тым ліку гарады Кірсанаў, Уварава і ў вусці Барысаглебск.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Пензенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Варонежскай вобласці Катэгорыя:Басейн Дона