Генрых IV (; , , Германія — , Льеж, Бельгія) — германскі кароль, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, прадстаўнік Салічнай дынастыі.

Спрабуючы, як і яго продкі, усталяваць непадзельную ўладу над усёй імперыяй, ён першым з імператараў уступіў з Папствам у барацьбу за інвестытуру, па выніках якой не змог атрымаць у ёй перамогу (прыніжэнне ў Каносе). З вялікімі намаганнямі зладзіўшы са шматлікімі мецяжамі, Генрых IV быў адхілены ад улады сваім уласным сынам. Ён памёр, быўшы пракляты і клірыкамі, і васаламі: першымі — як чалавек, які кінуў выклік прадстаўніку Бога на зямлі, другімі — як кіраўнік, які паквапіўся на правы і прывілеі сваіх падданых.

Жыццё

Нараджэнне, раннія гады left|thumb|200 px|Месца нараджэння Генрыха IV. Генрых нарадзіўся ў імператарскім палацы ў Гослары. Яго бацькі, імператар Генрых III і Агнеса дэ Пуацье, ужо выхоўвалі трох дочак і вельмі жадалі хлопчыка. Генрыху III споўнілася 33 гады, калі, нарэшце, жонка нарадзіла яму доўгачаканагаУ арыгінале: «нарэшце». — Гл. Egon Boshof: Die Salier. — S. 159 спадчынніка трона. Нованароджаны атрымаў імя Конрад — у гонар свайго дзеда, Конрада II. Аднак пад уплывам сябра і саветніка імператарскай сям’і абата Клюні Гуга, хлопчыка назвалі Генрыхам. Хрышчэнне адбылося на Вялікдзень 1051 года ў Кёльне. Хросным бацькам будучага імператара выступіў усё той жа Гуга, актыўны прыхільнік Клюнійскай рэформы, якую падтрымліваў і Генрых III. Імя ж Конрад дасталася малодшаму брату нованароджанага, будучаму герцагу Баварыі, які нарадзіўся праз два гады.

Яшчэ да хрышчэння, на Раство 1050 года, Генрых III запатрабаваў ад падданых даць прысягу будучаму імператару. Праз тры гады, у лістападзе 1053 года, трохгадовы Генрых быў выбраны каралём на сейме ў Трэбуры. Прысутныя на сейме князі зрабілі, зрэшты, абмоўку: служыць новаму імператару яны былі гатовыя толькі ў тым выпадку, калі ён праявіць сябе сапраўдным кіраўніком.

Праз месяц Генрыху IV было падаравана герцагства Баварскае, якое належала яму ўсяго паўгады: 17 ліпеня 1054 года архібіскуп Герман урачыста ўсклаў на яго каралеўскую карону ў Ахене, а Баварыя адышла да яго малодшага брата Конрада.

На Раство 1055 года пяцігадовы Генрых быў заручаны ў Цюрыху з Бертай з Турына. Звязаўшы свайго сына сувяззю шлюбу з Каноскай дынастыяй, Генрых III паспрабаваў такім чынам стварыць палітычную процівагу ў барацьбе са сваім сапернікам Готфрыдам Барадатым.

Незадоўга да сваёй смерці (5 кастрычніка 1056) Генрых III вымусіў імперскіх князёў яшчэ раз прысягнуцца свайму сыну і, ужо знаходзячыся на смяротным ложы, перадаў яго пад абарону Папы Рымскага Віктара II. Дзякуючы Віктару II, улада бесперашкодна перайшла да юнага караля і яго маці Агнесы: Папа змог прымірыць імператарскую сям’ю з Готфрыдам Барадатым, ізноў каранаваў маленькага Генрыха IV у Ахене і паклапаціўся пра тое, каб і паўднёванямецкія князі прысягнуліся Генрыху на вернасць. У лютым 1057 года Віктар вярнуўся ў Італію, дзе неўзабаве памёр.

Аднак усе засцярогі, прадпрынятыя Генрыхам III і Віктарам II, не гарантавалі юнаму Генрыху бясхмарнага кіравання.

Дзяржаўны пераварот. Красавік 1062 г. thumb|200 px|Генрых IV (Выява з Нацыянальнай бібліятэкі Францыі). Фармальная ўлада ў перыяд з 1056 да 1061 год знаходзілася ў руках маці Генрыха IV, Агнесы з Пуацье, — жанчыны, якая не валодала дарам кіравання і хутка страціла асноўныя рычагі ўплыву. Так, у 1060 годзе яна не змагла звярнуць на сваю карысць барацьбу за венгерскі трон, а выбар Папы Аляксандра II і антыпапы Ганорыя II прывёў да чарговага расколу і супрацьстаяння паміж Прастолам Святога Пятра і Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Агнеса лёгка раздавала ленныя ўладанні нямецкім князям: Рудольф Райнфельдэнскі атрымаў герцагства Швабскае і права кіраваць Бургундыяй, Атон Нортгаймскі — герцагства Баварскае, Бертольд I — герцагства Карынтыйскае. Пазней, калі ўжо паўналетні Генрых IV паспрабуе аднавіць свой кантроль над гэтымі страчанымі яго маці ўладаннямі, а гэтыя герцагі стануць ворагамі імператара.Йордан К. Указ. соч. С. 228.

thumb|left|200px|Генрых IV кідаецца ў раку, ратуючыся ад архібіскупа Ана

У 1061 годзе маці Генрыха сышла ў манастыр ад цяжкіх для яе дзяржаўных спраў, аднак пастрыжэнне не прыняла. Стырны кіравання рашуча ўзяў у свае рукі архібіскуп кёльнскі Ана II, прычым яго рашучасць выказалася ў выкраданні маладога караля. У красавіку 1062 года Генрых разам з маці спыніліся ў палацы ў мястэчку Кайзерверт (сёння — адзін з раёнаў Дзюсельдорфа), дзе яны і сустрэліся з кёльнскім архібіскупам. Ана запрасіў адзінаццацігадовага кіраўніка наведаць раскошны карабель. Тое, што перажыў тады хлопчык, апісаў летапісец Ламперт Герсфельдскі:

Ледзь ступіўшы на судна, ён быў акружаны памочнікамі Ана, а частка з іх налягла на вёслы на ўсе жылы — ды так, што вокамгненна карабель апынуўся ў самым цэнтры ракі. Кароль, разгубіўшыся ад нечаканасці, не мог вырашыць інакш, што яго жадаюць пазбавіць кароны і жыцця, і кінуўся ў раку, дзе ледзь не патануў, — не прыйдзі яму на дапамогу граф Эгберт [Эгберт Браўншвайгскі], які скокнуў услед і выратаваў ад непазбежнай гібелі, выцягнуўшы назад на карабельLampert von Hersfeld: Annalen. — С. 75.

Ана адвёз караля ў Кёльн, дзе шантажом вымусіў яго маці выдаць імператарскія інсігніі. Так дзяржаўная ўлада перайшла ў рукі змоўшчыкаў, да якіх — апроч ужо згаданых Ана Кёльнскага і графа Эгберта Браўншвайгскага — належалі таксама Атон Нортгаймскі, архібіскупы Зігфрыд Майнцкі і Адальберт Брэменскі. Абодва прэлаты, Ана і Адальберт, скарысталіся сваім новым становішчам для ўласнага ўзбагачэння. Маладому каралю заставалася толькі назіраць, як свецкія і духоўныя князі бессэнсоўна пускаюць на вецер дзяржаўную казну. Несумнеўна, усе гэтыя падзеі аказалі моцны ўплыў на фарміраванне характару і ўчынкі будучага імператара. Чакаць засталося нядоўга.

29 сакавіка 1065 года Генрых быў прысвечаны ў рыцары і, такім чынам, прызнаны паўналетнім. Пятнаццацігадовы юнак неадкладна звярнуў свой меч, якім яго толькі што падпярэзалі, супраць архібіскупа кёльнскага. Дакладна, Ана павінен быў кожную імшу маліцца за Агнесу, якая ўтрымала свайго сына ад сляпой помсты і забойства. Генрых абмежаваўся тым, што вярнуў сабе вярхоўную ўладу. Пры гэтым Адальберт Брэменскі, саўдзельнік Ана, стаў найбліжэйшым саветнікам Генрыха. Аднак ужо ў 1066 года на рэйхстагу ў Трыбуце Ана і Зігфрыд Майнцкі запатрабавалі ад князёў выгнаць Адальберта Брэменскага з краіны, што і было зроблена. Не выключана, што Ана разлічваў такім чынам заняць месца саветніка караля, аднак гэтага не адбылося. Ніякага ўплыву на караля Ана Кёльнскі ў далейшым не меў.

Саксонская вайна. 1073—1075 гг.

right|thumb|300px|Цэнтральная Еўропа. 919—1125

Атрымаўшы рэальную ўладу, Генрых — па савеце Адальберта — пачаў збіраць страчаныя ў перыяд рэгенцтва нямецкія землі ў раёне горнага масіва Гарца (тэрыторыя сучаснай Ніжняй Саксоніі, Саксоніі-Анхальта і Цюрынгіі). У перыяд з 1065 па 1074 год ён заклаў некалькі гарадоў, куды запрашаў міністэрыялаў са Швабіі, разглядаючы іх як галоўную апору ў далейшай барацьбе за вяртанне страчаных зямель і аб’яднанне каралеўства.

Мясцовае насельніцтва было незадаволена палітыкай караля, папракаючы новых гаспадароў у парушэнні правоў і прыгнёце. Дваранства Саксоніі не выпусціла свайго шанцу і, аб’яднаўшыся з абуранымі сялянамі і гараджанамі, запатрабавала ад караля вярнуць усе ўладанні. Генрых адмовіўся. У Саксоніі, а затым Швабіі, Карынтыі і Баварыі ўспыхнулі паўстанні. Улетку 1073 года саксонцы пад правадырствам Ота Нортгаймскага і біскупа Бурхарда II Гальберштацкага ўзялі ў аблогу Гарцбург, дзе знаходзіўся імператар. Генрыху ўдалося бегчы з абложанага горада і схавацца ў Вормсе. Ён быў вымушаны прызнаць патрабаванні паўсталых і пагадзіцца на мірны дагавор, які быў заключаны 2 лютага 1074 года. Аднак саксонцы разрабавалі захоплены Гарцбург, пасля чаго канфлікт разгарэўся з новай сілай. Імператар сабраў войска і 9 чэрвеня 1075 года пад Гомбургам на рацэ Унструт даў рашучую бітву, у якой разбіў саксонцаў.

Барацьба за інвестытуру

Не паспеў кароль утаймаваць свавольных саксонцаў, як яго чакаў іншы канфлікт, куды больш сур’ёзны і зацяжны — барацьба за інвестытуру, якая пачалася ў 1075 годзе, а скончылася ў 1122 годзе Вормскім канкардатам.

Перадгісторыя канфлікту Звяржэнне ў 1045—1046 гадах Генрыхам III Папаў Рымскіх Бенедыкта IX, Грыгорыя VI і Сільвестра III (сіноды ў Сутры і Рыме) і выбар Папам біскупа Судгера з Бамберга (Клімента II) стала пачаткам пераўтварэння інстытута папства. На першы план выйшла барацьба з сіманіяй, якую Папы-рэфарматары разглядалі ў якасці асноўнай задачы ў кантэксце царкоўнай рэформы. Паняцце «сіманія», якое было ўведзена ў абарот Гумбертам з Сільвіі Кандзіды і першапачаткова разумелася як продаж духоўных інсігній і пасад за грошы, пазней стала ўключаць з і продаж зямельных уладанняў (ленаў) у абмен на царкоўную пасаду. На шматлікіх сінодах ад духавенства неаднаразова патрабавалася ні ў якім разе не раздаваць пасады ні за падораныя, ні за набытыя лены. Акрамя таго, у сярэдзіне XI стагоддзя духавенства звярнулася да ідэалаў беднаты і чысціні ў апостальскім сэнсе, — у гэты перыяд быў уведзены інстытут цэлібату, які аўтаматычна апярэджваў магчымасць перадачы зямель па спадчыне.

Рэфарматары параўноўвалі ленную інвестытуру з сіманіяй па дзвюх прычынах: па-першае, цырымонія інвестытуры ўяўляла сабой рытуал, шмат у чым аналагічны цырымоніі перадачы ленаў; па-другое, праглядаліся відавочныя паралелі ў прызначэннях клірыкаў у цэрквах, пры якіх уладальнік зямель аўтаматычна разглядаўся і як адзіны ўладальнік царквы ў сваіх уладаннях, які прызначаў не толькі на свецкія, але і на духоўныя пасады. Адпаведна, у архібіскупствах і біскупствах выбраным кандыдатам біскупскі пярсцёнак і посах уручаў кароль, падчас т.зв. працэдуры «Інвестытура з пярсцёнкам і посахам».

thumb|150px|Папа Грыгорый VII

Сітуацыя абвастрылася, калі Генрых IV вырашыў прызначыць міланскім біскупам адлучанага ад царквы Папам Аляксандрам II клірыка. Мілан на той момант з’яўляўся радзімай рэлігійнага радыкальнага руху «Патарыя» кіраўнік якога, рыцар , насуперак рашэнню караля ўзвёў у сан біскупа ўласнага стаўленіка Атана.

Пасля смерці Эрлембальда Генрых, насуперак сваім абяцанням, пасадзіў у верасні 1075 года на біскупскі прастол у Мілане Тэдальда і, акрамя таго, двух біскупаў у Спалета і Ферма. У адказ на гэта на сінодзе ў Рыме Грыгорый VII абвясціў змест Dictatus papae, дзе сцвярджаў прымат духоўнай улады над свецкай і, акрамя таго, паслаў каралю гнеўны ліст, у якім у рэзкіх выразах запатрабаваў ад імператара паслухмянства:

Біскуп Грыгорый, раб рабоў Божых, каралю Генрыху апостальскае блаславенне — пры ўмове, што ён падпарадкоўваецца Святому Прастолу, калі ён сябе прылічае да каралёў хрысціянскіх!Canossa 1077 — Erschütterung der Welt, Essays, S. 72.

З гэтага супрацьстаяння пачаліся адносіны паміж дзвюма яркімі гістарычнымі асобамі — Генрыхам IV і Грыгорыем VII.

Вормскі рэйхстаг. Студзень 1076 г. У студзені 1076 года ў Вормсе імператар Генрых сабраў біскупаў на рэйхстаг. Большасць нямецкіх і ламбардскіх прэлатаў абвясцілі пра непаслушэнства Папе Грыгорыю і абвясцілі яго зрынутым. Паколькі біскупы і архібіскупы адчувалі сябе не толькі духоўнымі асобамі, але і адначасова імперскімі князямі, якія мелі ганаровыя прывілеі, у жаданні Папы размяркоўваць царкоўныя пасады яны ўбачылі непасрэдную пагрозу і для сябе, і для дзяржаўна-царкоўнай сістэмы (ням.: Reichskirchensystem), якая пачала фарміравацца яшчэ пры Саксонскай дынастыі, а таксама пагрозу дзяржаўнай уладзе. У Вормсе 24 студзеня быў складзены ліст у адказ Грыгорыю з патрабаваннем пакінуць папскі прастол.

У якасці законнага абгрунтавання адзначалася, што Грыгорый быў выбраны не легітымным шляхам — не адпаведна закону аб абранні Пап, усталяванага ў 1059 годзе, але рымскім народам. Акрамя таго, Генрых як патрыцый Рыма меў права прызначаць Папу ці, прынамсі, зацвярджаць выбранага кандыдата. Гэтага, аднак, не адбылося. У дадатак, — дадаў у лісце Генрых, — Грыгорый парушыў клятву ніколі не абірацца ў Папы і, як вядома, меў даверныя адносіны з жанчынамі.