Біручы́на звычайная, КрушынаЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924. (Ligustrum vulgare) — від кустоў сямейства .
Апісанне Лістападны куст вышынёю да 2 м з густа разгалінаванай кронай і прамастойнымі парасткамі. Лісце зверху цёмна-зялёнае, бліскучае, скурыстае, знізу светлае, ланцэтнае або шырокаэліпсоіднае, даўжынёй каля 5 см. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у мяцёлках. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады — чорныя, бліскучыя касцянкі, выспяваюць у кастрычніку—лістападзе, доўга застаюцца на кустах. Ягады ўтрымліваюць гліказід сінегрын (лігустрын) і шыкімавую кіслату, таму могуць выклікаць атручванніСергей Бесараб Опасные «вкусняшки». Ядовитые лесные ягоды. Памятка для детей и взрослых // Хабр — habr.com, 29 ліпеня 2021, 21:39.
Пашырэнне Радзіма — Усходняя Азія. Пашыраная ва Украіне, на Каўказе, у Малдове, Сярэдняй Еўропе і Міжземвамор'і.
Выкарыстанне Фарбавальная расліна. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай у жывых агароджах, бардзюрах, групавых і адзіночных пасадках. Размнажаюць пераважна насеннем. Выкарыстоўваецца для азелянення на тэрыторыі Беларусі.
Літаратура
Катэгорыя:Маслінавыя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны