Свята-Раства-Багародзіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Пліса Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, помнік архтэктуры мадэрна.

Гісторыя Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1905 годзе з дрэва замест храма, які ўзгадваецца ў 1880 годзеРДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк. 107.. З’яўлялася прыпісной да смалявіцкай Свята-Мікалаеўскай царквы. Рэканструявана ў канцы XX стагоддзя.

Архітэктура

Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Вырашана падоўжна-восевай трохзрубнай кампазіцыяй з двухсхільнымі рознавялікімі прыступкамі нарастаючымі да цэнтра дахамі ганка, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Архітэктурны эфект будынка дасягаецца дынамічным і рытмічным нарастаннем да цэнтра кампазіцыі трохвугольных франтонаў двухсхільных дахаў. Дамінуе цэнтральны зруб, вільчык даху якога па цэнтры завершаны чацверыковай шатровай вежачкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Перад храмам пастаўлена вежападобная чатырохгранная званіца пад шатровым пакрыццём.

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Пліса (Смалявіцкі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1905 годзе Катэгорыя:1905 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі