Сямё́н Гео́ргіевіч Шарэ́цкі () — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1959), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1970).

Кандыдат эканамічных навук (1972), доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1989). Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002), член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991)Биографическая энциклопедия РАСХН, ВАСХНИЛ — ШАРЕЦКИЙ СЕМЕН ГЕОРГИЕВИЧ, замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1993)Національна академія аграрних наук України. Персональний склад (академіки, члени-кореспонденти, почесні та іноземні члени). 1990—2021: біогр. довід.; уклад.: В. А. вергунов, Л. М. Татарчук, С. В. Нижник, Х. М. Дмитрієва, Л. І. Лямець; відп. за вип. в. А. вергунов; вступ. слово Я. М. Гадзала. 3-тє вид., перероб. та доп. Київ : Аграрна наука, 2021. — С. 920 ISBN 978-966-540-530-6 і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій.

Працаваў намеснікам старшыні (з 1959), старшынёй калгасу «Зорка» (з 1963), старшым выкладчыкам (1970—1976), загадчыкам кафедрай «Эканоміка і арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці» у ВПШ (з 1976), старшынёй калгасу «Чырвоны Сцяг» Валожынскага раёна Мінскай вобласці (1984—1993).

У 1993 саветнік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Старшыня створанай ім жа Аграрнай партыі Беларусі (з 1994). Дэпутат ВС РБ (з 1995), старшыня ВС РБ (з студзеня 1996). Да канстытуцыйнага крызісу 1996 года Аграрная партыя была адной з найбольш масавых, у яе ўваходзіла 12 тысяч чалавек.

21 ліпеня 1999 дэпутаты ВС РБ XIII склікання, прыхільнікі Канстытуцыі 1994 года, прызначылі яго в.а. прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З канца ліпеня 1999 Сямён Шарэцкі жыў у Вільнюсе (Літва), лічыўся легітымным кіраўніком Беларусі; яму была прадстаўленая дзяржаўная ахова.

Эміграваў у 2001 годзе ў ЗША, атрымаў грамадзянства, жыве ў Каліфорніі ў горадзе Ліверморnashaniva.by.

Крыніцы

Літаратура

Сьпіс беларускіх палітыкаў // Беларуская палітычная сістэма і прэзыдэнцкія выбары 2001 г.: Зборнік аналітычных артыкулаў. Канцэпцыя Казанэцкі П., Булгакаў В.; Рэд. Булгакаў В. — Варшава: Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne IDEE, Аналітычная Група. 2001. ISBN 83-916658-0-1; ; Шарецкий Семён // История Беларуси: Словарь-справочник. — Мн.: Экономпресс, 2000. ISBN 985-6479-22-3.

Катэгорыя:Лаўрышава Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Беларускай аграрнай партыі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты УАСГНІЛ