Адам Кановер () — амерыканскі комік, і тэлевядучы. Ён з’яўляецца вядучым шоў Адам руйнуе ўсё. Мэтай гэтага шоу з’яўляецца раскрыць нерасказаныя і схаваныя праўды/факты аб паўсядзённых таварах і паслугах, і іншых ідэях якія самі сабой разумеюцца. Першы эпізод шоу адбыўся 29 верасня 2015 года. Кановер сказаў, што ягоны персанаж у шоў заснаваны на тыпе чалавека, які задаецца пытаннем, хто ён. Як ён сказаў у New York Observer: «гэта рэакцыя, якую я атрымліваў усё маё жыццё: калі я штосьці пазнаю і спрабуюць сказаць людзям ў размове, яны раздражняюцца».
Біяграфія Кановер нарадзіўся ў Уодзінг Рывэр, Нью-Ёрк, у сям’і марскога біёлага, ДэвідаAdam Ruins Everything, «Adam Ruins Restaurants», original air date 27 October 2015, ca. 23:40 (including commercials). і батаніка Маргарэт Кановер. У яго таксама ёсць сястра, якая займаецца распрацоўкамі ў галіне ядзернай фізікі. Аднойчы Адам сказаў пра сябе такія словы: «Я адзіны чалец у сям’е без звання доктара навук». У 2000 годзе скончыў школу Шорхэм-Уодзінг Рывер, дзе ён упершыню зацікавіўся выступамі у тэатральных пастаноўках. Затым ён наведаў Бард-каледж, дзе ён стаў актыўным чальцом скэтч-групы Olde English, і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне філасофіі. У 2012 годзе ён пачаў працаваць у CollegeHumor. Ён таксама агучвае некаторых персанажаў у шоу Конь БоДжек. У сакавіку 2016 года, ён выспаў на маркетынгавай канферэнцыі, сцвярджаючы, што пакалення ігрык на самай справе не існуе.
Асабістае жыццё На 2015 год, Кановер мае блізкія зносіны з пастаноўшчыцай Лізай Ханавольд.
Спасылкі
Катэгорыя:Стэндап-комікі ЗША Катэгорыя:Тэлевядучыя ЗША