Навум Ільіч Жолудзеў (1922—1985) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка 89-й гвардзейскай Белгародска-Харкаўскай стралковай дывізіі 37-й арміі Стэпавага фронта, Герой Савецкага Саюза, гвардыі малодшы сяржант.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Яўрэй. Член КПСС з 1944. Адукацыя сярэдняя. Працаваў токарам на станкабудаўнічым заводзе. У Савецкай Арміі з 1941 г.
У баях Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 г. Камандзір мінамётнага разліку 273-а гвардзейскага стралковага палка (89-я гвардзейская стралковая дывізія, 37-я армія, Стэпавы фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Жолудзеў адным з першых у палку 29.09.1943 г. на падручных сродках пераправіўся праз Дняпро у раёне в. Келеберда (Крэмянчугскі раён Палтаўскай вобл) і мінамётным агнём прыкрываў пераправу падраздзяленняў палка.
У баі за ўтрыманне і расшырэнне плацдарму на правым беразе 05.10.1943 разлік знішчыў да роты гітлераўцаў, падавіў 3 агнявыя кропкі.
У 1944 скончыў курсы парторгаў. У 1946 г. скончыў курсы перападрыхтоўкі камсаставу, у 1950 г. — Мінскі юрыдычны інстытут. З 1970 г. падпалкоўнік Жолудзеў у запасе.
Жыў у Мінске. Працаваў старэйшым юрысконсультам «Белспортлато».
Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 20 снежня 1943 года за выяўленыя мужнасць і гераізм падчас фарсіравання Дняпра гвардыі малодшаму сяржанту Жолудзеву Навуму Ільічу было нададзена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3156). Узнагароджаны таксама ордэнам Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі.
Памяць
Стэла ў гонар Н. І. Жолудзева ўстаноўлена на Алеі Герояў у Гомелі (вул. Савецкая).
Літаратура
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро