Со́нечнікі (Heliozoa) — група пратыстаў, раней разглядаліся як асобны таксон (клас ці падклас). Адрозніваецца некалькі дзясяткаў марскіх і прэснаводных відаў.

Цела дыяметрам да 1 мм, шарападобнае з ніткападобнымі радыяльнымі адросткамі — аксаподыямі. Па восі кожнай аксаподыі праходзіць пучок мікратрубачак. Частка сонечнікаў пазбаўлена мінеральнага шкілета, у некаторых ён з крэменязёму. У вегетатыўных форм адно ці некадькі ядраў, бывае больш за 200. Маюць пульсуючую і стрававальную вакуолі. Размнажэнне бясполае (дзяленне папалам, пачкаванне) і палавое (з утварэннем амёбападобных, радзей жгуцікавых гамет).

Кормяцца водарасцямі, дробнымі прасцейшымі, калаўроткамі і інш.

Літаратура

Катэгорыя:Пратысты