BMW X1 — кампактны красовер.

Першае пакаленне Аўтамабіль створаны на платформе ўніверсала BMW 3-й серыі. Адрозненні ў шасі — у Х1 іншыя цягі ў задняй шматрычагавай падвесцы і паваротныя кулакі падвескі McPherson спераду, а замест электрамеханічнага ўзмацняльніка руля ўсталяваны электрагідраўлічны. Прывад можа быць заднім (такія мадыфікацыі называюцца sDrive) або поўным (xDrive).

Вытворчасць аўтамабіля пачалася на заводзе ў Лейпцыгу, Германія ў кастрычніку 2009 года.

Мадыфікацыі sDrive18i — чатырохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1995 см3 (150 к. с.), задні прывад (выпуск гэтай мадыфікацыі пачаўся ў 2010 годзе) xDrive28i — радны шасціцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 2996 см3 (258 к. с.). У версіі пасля рэстайлінгу рухавік заменены на чатырохцыліндравы радны бензінавы рухавік аб'ёмам 1997 см3 (245 к.с. N20), поўны прывад. xDrive18d, sDrive18d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (150 к.с.), поўны або задні прывад xDrive20d, sDrive20d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (177 к. c. да рэстайлінгу, 184 к.с. пасля), поўны або задні прывад xDrive23d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з падвойным турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (204 к.с.), поўны прывад xDrive25d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з падвойным турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (218 к.с.), поўны прывад (пасля рэстайлінгу)

Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2012 годзе:

Продажы Каляндарны год Усяго выпушчана 2009 8,499 2010 99,990 2011 126,429 2012 147,776 2013 161,353 2014 156,471

Другое пакаленне Другое пакаленне "БМВ Ікс-1" была пабудавана на платформе «Міні-Кантрымэн» і «БМВ 2-ой серыі Актыў Тур’ер». Цяпер ён пярэднепрывадны. Але ў больш багатых камплектацыях прапануецца аўтаматычна падключаемы поўны прывад з электрамагнітнай муфтай у прывадзе задніх колаў. Памеры дадзенага красовера павялічыліся, а клірэнс паменшыўся ў параўнанні з мінулай генерацыяй з 195 мм да 183 мм. Пазадарожныя якасці навінкі пагоршыліся, затое павысілася дынаміка разгону, палепшылася эканамічнасць і знізілася вага аўтамабіля. BMW X1 стаў другім пярэднепрывадным аўтамабілем нямецкай маркі пасля BMW 2er Active Tourer.

Красовер выпускаўся на заводзе ў Рэгенсбургу, а ў жніўні 2017 года кантрактная вытворчасць пачалася яшчэ і на заводзе VDL Nedcar кангламерата VDL Groep (Борн, Нідэрланды).

Да 2016 года другое пакаленне BMW X1 было цалкам рэканструявана. Аўтамабіль стаў крыху больш вонкава і, цяпер, абсталяваны такімі тэхналогіямі бяспекі, як аўтаматычнае аварыйнае тармажэнне і сістэма выяўлення пешаходаў. Вытворца спрасціў мадэльны шэраг БМВ Х1 2016 года да выкарыстання толькі аднаго тыпу рухавіка — эфектыўнага 4-цыліндравага з турбанаддувам. Таксама, з гэтага часу ўсе версіі Х1 абсталяваны поўным прывадам, які быў створаны на базе канструкцыі пярэдняга прывада.Как мы тестировали BMW X1 2016

Мадыфікацыі sDrive18i — трохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1495 см3 (136 к. с.) xDrive20i — чатырохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1998 см3 (192 к. с.), поўны прывад xDrive25i — чатырохцыліндравы бензінавы рухавік аб'ёмам 1998 см3 (231 к. с.), поўны прывад xDrive18d, sDrive18d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (150 к.с.), поўны або задні прывад xDrive20d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (190 к.с.), поўны прывад xDrive25d — чатырохцыліндравы дызельны рухавік з падвойным турбанаддзіманнем аб'ёмам 1955 см3 (231 к.с.), поўны прывад

Спецыяльна для кітайскага рынку была зроблена падоўжаная да 4, 56 метраў версія X1 LДля Кітая падоўжылі красовер BMW X1. Яна атрымала індэкс F49.

Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2015 годзе:

Трэцяе пакаленне У трэцім пакаленні для BMW X1 прапанаваны бензінавы, дызельны, гібрыдны варыянты, а таксама цалкам электрычны iX1.

На момант дэбюту прапанаваны два бензінавыя і два дызельныя рухавікі. Plug-in-гібрыдныя BMW X1 xDrive25e і BMW X1 xDrive30e маюць электрычны прывад на заднія колы, які спалучаецца з трохцыліндравым бензінавым рухавіком, які прыводзіць у рух пярэднія колы праз 7-ступеньчатую каробку перадач Steptronic з падвойным счапленнем.

Усе мадыфікацыі — аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання, plug-in-гібрыды і цалкам электрычныя — збіраюцца на адной вытворчай лініі ў Рэгенсбургу. 11 лістапада 2022 года стартавала вытворчасць электрычнага iX1.

Мадыфікацыі Мадыфікацыі для еўрапейскага рынка: X1 sDrive18i, 100 кВт (136 к.с.) X1 xDrive23i, 160 кВт (218 к.с.) X1 sDrive18d, 110 кВт (150 к.с.) X1 xDrive23d, 155 кВт (211 к.с.) X1 xDrive25e, 180 кВт (245 к.с.) X1 xDrive30e, 240 кВт (326 к.с.) iX1 xDrive30, 200 кВт (272 к.с.)

У красавіку 2023 года на Шанхайскім аўтасалоне былі прадстаўлены X1 для КНР: sDrive 20 Li (рухавік — бензінавы, трохцыліндравы, з турбанаддзіманнем; аб’ём — 1,5 л.; магутнасць — 156 к.с.), sDrive 25 Li і xDrive 25 Li (рухавік — бензінавы, чатырохцыліндравы, з турбанаддзіманнем; аб’ём — 2,0 л.; магутнасць — 204 к.с.), а таксама электрычны iX1 у мадыфікацыі з двума рухавікамі. Усе версіі для кітайскага рынка маюць колавую базу падоўжаную на 10 сантыметраў, каб даць больш месца заднім пасажырам.

Бяспека

Спасылкі Мадэль на афіцыйным сайце BMW

X1 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта