thumb|Каталіцкая капліца ў форме вігвама на востраве Макінак Рада трох агнёў (алган.: Niswi-mishkodewin, ) — канфедэрацыя індзейскіх народаў аджыбвэ, атава і патаватомі.
Згодна легендам, Рада трох агнёў узнікла падчас міграцыі часткі алганкінаў з узбярэжжа Атлантычнага акіяна на захад. Месцам заключэння саюза стаў востраў Макінак на возеры Гурон. Некаторыя даследчыкі адносяць час фарміравання канфедэрацыі да канца 1 тысячагоддзя н. э. Ва ўнутраных адносінах найважнейшую ролю адыгрывалі аджыбвэ, якіх называлі старэйшымі братамі і трымальнікамі веры. Атава лічыліся сярэднімі братамі і трымальнікамі гандлю. Патаватомі — малодшымі і трымальнікамі агню.
У XVIII ст. Рада трох агнёў уваходзіла ў склад Вялікай Заходняй канфедэрацыі, ад імя якой заключала пагадненні з Вялікабрытаніяй і ЗША.
Фармальна працягвае існаваць у нашы дні.
Літаратура Clifton J. A. People of the Three Fires: The Ottawa, Potawatomi, and Ojibway of Michigan. / James A. Clifton, George L. Cornel, James M. McClurken. - The Michigan Indian Press, Grand Rapids Inter-Tribal Council, n.d. ISBN 0-9617707-0-8
Катэгорыя:Алганкіны Катэгорыя:Гісторыя ЗША