BMW E90 — аўтамабільная платформа, на якой пабудавана пятае пакаленне 3-й серыі BMW.

Гісторыя Афіцыйна, серыйная вытворчасць Е90 пачалася ў 2005 годзе, змяніўшы папярэднюю мадэль E46. Універсал (E91), купэ (E92) і кабрыялет (E93) былі прадстаўлены ў канцы 2006 года. У 2007 стартавалі продажы BMW M3 з кузавамі седан і купэ, а ў студзені 2008 з’явіўся M3 кабрыялет.

Па параўнанні з папярэднікам (E46), E90 павялічыўся ў памерах — вырас у даўжыню на 8 см да 4,55 метра і ў шырыню на 3 см. Колавая база павялічылася на 3,5 см. Прыкметна змяніўся і дызайн BMW 3 серыі.

Рухавікі: бензінавыя: чатырохцыліндравыя аб'ёмам 2,0 л (115, 129 і 150 к.с.) і радныя шасціцыліндравыя аб'ёмам 2,5 л (218 к.с.) і 3,0 л (258 к.с.); турбадызелі: 2,0 л (163 к.с.) і 3,0 л (231 к.с.).

З усімі рухавікамі абсталёўваліся 6-ступеньчатыя механічная або аўтаматычная каробкі перадач. Меў прывад як на заднія колы так і поўны прывад xDrive.

Для седана BMW E90 былі даступныя эксклюзіўныя пакеты Lifestyle, Sport, Exclusive Edition і M Sport Package.

Пасля мадэрнізацыі ў канцы 2008 года змяніліся люстэркі, бамперы, крышка багажніка, заднія ліхтары сталі L-падобнай формы. Усе рухавікі былі абсталяваныя непасрэдным упырскам паліва, а іх магутнасць была павялічана.

Мадэльны шэраг Седан (Sedan) Е90 (2005 — 2009) Е90LCI (2009 — 2011)

Універсал (Touring) Е91 (2005 — 2009) Е91LCI (2009 — 2012)

Універсал мае ўзмоцненую ў параўнанні з седанам заднюю падвеску. Аб'ём багажніка пры складзеных задніх сядзеннях складае 1385 л.

Купэ (Coupe) Е92 (2006 — 2010) Е92LCI (2010 — 2013)

Кабрыялет (Cabrio) Е93 (2007 — 2010) Е93LCI (2010 — 2013)

Бяспека Аўтамабіль прайшоў тэст Euro NCAP у 2005 годзе:

Вытворчасць Усяго за перыяд з сакавіка 2005 па снежань 2009 года было выраблена 2 147 247 аўтамабіляў. У тым ліку 1 341 739 седанаў, 412 723 універсалы, 245 777 купэ і 146 308 кабрыялетаў.

У спорце M3 GT2 thumb|left|BMW M3 GT2. 24 гадзіны Ле-мана, 2011 год M3 GT2 — мадыфікацыя гоначнага аўтамабіля для ўдзелу ў гонках серыі Ле-Ман.

M3 DTM thumb|BMW M3 DTM. Жэнеўскі аўтасалон, 2013 год

У 2012 годзе BMW вярнулася ў чэмпіянат . Машыны гэтай гоначнай серыі не маюць агульнага з серыйнымі мадэлямі, а будуюцца на аснове прасторавага каркаса і толькі сілуэтам нагадваюць дарожныя аўтамабілі. Знешні выгляд прататыпаў 2012—2013 гадоў быў прыведзены да падабенства з купэ M3 (E92).

У 2012 годзе выйграў чэмпіёнскі тытул, а BMW атрымала перамогу ў заліку вытворцаў. У гонар перамогі выпусцілі спецыяльную абмежаваную серыю дарожных купэ M3 — BMW M3 DTM Champion Edition. Зроблена 54 адзінкіBMW M celebrates DTM triumph with BMW M3 DTM Champion Edition model // press.bmwgroup.com Das Sondermodell zum DTM-Sieg // AutoBild .

Літаратура

Спасылкі Форум Беларускага клуба ўладальнікаў BMW E90/91/92/93

Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х E90 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі Катэгорыя:Поўнапрывадныя аўтамабілі