Вялікі Узе́нь (, ) — рака на паўднёвым усходзе Еўрапейскай часткі Расіі і на захадзе Казахстана.
Даўжыня 650 км, плошча вадазбору — 15,6 тыс. км². Упадае ў бяссцёкавыя Камыш-Самарскія азёры. Жыўленне пераважна снегавое. Сцёк вясной. Летам на асобных участках перасыхае. Ледастаў з канца лістапада да красавіка. Сярэдні расход вады каля горада Наваузенск 6,7 (7,3) м³/с. Вада ракі выкарыстоўваецца для арашэння.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Саратаўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Казахстана