Новапалескае — вадасховішча ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Каросцінка, прыкладна за 1,3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Новае Палессе.

Вадасховішча створана ў 1986 годзе. Плошча паверхні 0,7 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,6 км. найбольшая глыбіня 4,5 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 2,2 млн м³. Найбольшыя ваганні ўзроўню вады да 2,1 м. Вадасховішча наліўное. Напаўняецца вадой з ракі Каросцінка.

Літаратура — С. 360.

Катэгорыя:Вадасховішчы Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці