Рэйчэл Эшлі Платэн (; 20 мая 1981) — амерыканская спявачка і аўтар песень.

У перыяд з 2003 па 2014 гады Рэйчэл выпусціла некалькі незалежных альбомаў і сінглаў, а ў пачатку 2015 года падпісала кантракт з Columbia Records.

Платэн праславілася з выхадам сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Дэбютны альбом Рэйчэл пад лэйблам Columbia Records атрымаў назву «Wildfire» і быў выпушчаны ў 2015 годзе. Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.

18 жніўня 2017 года адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з чацвёртага альбома спявачкі «Waves», што выйшаў у свет 27 кастрычніка.

Біяграфія

Рэйчэл нарадзілася ў Нью-Ёрку, але вырасла ў Ньютане, штат Масачусетс, дзе хадзіла ў школу Mason-Rice. З пяці гадоў Платэн вучылася гульні на піяніна, а ў сярэдняй школе ўзяла ў рукі гітару. Падчас вучобы ў інстытуце ў рамках праграмы абмену студэнтамі будучая спявачка адправілася ў Трынідад і Табага. Па словах Рэйчал, менавіта тады яна канчаткова зразумела, што хоча займацца музыкай. Пасля заканчэння вучобы яна пераехала ў прыгарад Нью-Ёрка, дзе выступала ў клубах і барах, а таксама ўдзельнічала ў дабрачынных канцэртах.

Свій першы альбом, «Trust in Me», спявачка выпусціла ў 2003 годзе. Поспеху пласцінка не мела. Другі альбом, «Be Here», які выйшаў у 2011 годзе, стаў больш паспяховым. Песня «1,000 Ships» нават стала сінглам і грала на амерыканскіх радыёстанцыях. Іншыя песні з дыска выкарыстоўваліся як саўндтрэкі да розных серыялаў, а таксама гралі на некаторых спартыўных мерапрыемствах.

Сапраўдны поспех прыйшоў да Рэйчэл пасля выхаду сінгла «Fight Song», які дасягнуў шостага месца ў галоўным амерыканскім чарце Billboard Hot 100, ўзначаліў UK Chart і дасягнуў дзясяткі лепшых у некалькіх хіт-парадах па ўсім свеце. Акрамя таго, спявачка атрымала прэмію «Эмі» за жывое выкананне гэтай песні на шоў «Good Morning America». Таксама Платэн падпісала кантракт з лэйблам «Columbia Records», пад якім выпусціла трэці альбом — «Wildfire». Дыск стаў паспяховым: дабраўся да пятга радка Billboard 200 і атрымаў залаты статус у ЗША. Другі сінгл з альбома, песня «Stand By You», таксама паказаў добрыя вынікі.

У маі 2017 года Рэйчэл паведаміла, што рыхтуе новы альбом. У чэрвені спявачка атрымала высокую ўзнагароду ад Gracie Awards за «Пазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі». 18 жніўня адбылася прэм’ера лід-сінгла «Broken Glass» з будучага альбома спявачкі, які атрымаў назву «Waves» і выйшаў у свет 27 кастрычніка. Перад прэм’ерай альбома таксама былі прэзентаваныя два прома-сінглы: «Perfect for You» і «Collide».

У 2019 годзе Рэйчэл нарадзіла дачку ад свайго мужа Кевіна Лазана, за якога яна выйшла ў 2010 годзе. Дзяўчынку назвалі Вайлет Скай. Падчас цяжарнасці спявачка выпусціла сінгл «You Belong».

У верасні 2020 года Платэн вярнулася на сцэну з сінглам «Soldiers».

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Сертыфікацыя US AUS CAN IRE NZ SWE SWI UK Trust in Me Рэліз: 2003 Фармат: CD — — — — — — — —Няма Be Here Рэліз: 26 красавіка 2011 Лэйбл: Rock Ridge Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD — — — — — — — —Няма Wildfire Рэліз: 1 студзеня 2016 Лэйбл: Columbia Records Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD 5 12 6 84 37 29 85 35 RIAA: плацінавыWaves Рэліз: 27 кастрычніка 2017 Лэйбл: Columbia Records Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD73—— — — — ——Няма Прочырк «—» азначае адсутнасць у чарце.

Міні-альбомы Назва Дэталі Вышэйшая пазіцыя Продажы US Fight Song Рэліз: May 12, 2015 Лэйбл: Columbia Records Фармат: Лічбавая дыстрыбуцыя, CD 20 US: 26,000

Сінглы Год Сінгл Вышэйшая пазіцыяСертыфікацыяАльбом US USAdult AUS AUT CAN GER IRE NZ SWE SWI UK2011 «1,000 Ships» — 23 — — — — — — — — —Няма «Be Here»2015 «Fight Song» 6 1 2 13 5 76 6 8 56 38 1 RIAA: 4× плацінавы ARIA: 2× плацінавы BPI: плацінавы MC: 3× плацінавы RMNZ: залаты SWE: залаты «Wildfire» «Stand by You» 37 1 14 — 42 — — — — — — RIAA: плацінавы ARIA: плацінавы MC: залаты2016 «Better Place» — 21 — — — — — — — — —Няма2017«Broken Glass»—17—————————Няма«Waves»2018«You Belong»———————————Няма—2020«Soldiers»———————————НямаПрочырк «—» азначае адсутнасць у чарце.

Узнагароды і намінацыі Год Прэмія Катэгорыя Намінаваная работа Вынік Зноскі 2015 Teen Choice Awards Прарыў года Рэйчэл Платэн Песня лета «Fight Song» 2016 iHeartRadio Music Awards Лепшая лірыка «Fight Song» Radio Disney Music Awards Прарыў года Рэйчэл Платэн Billboard Music AwardsПесня з лепшымі продажамі «Fight Song» Эмі Выдатнае музычнае выкананне на ТБ-шоу Good Morning America BMI Pop AwardsЛепшая песня «Fight Song» https://vk.com/musicnews_shade?w=wall-40759514_618347 American Music AwardsУлюблёны артыст Рэйчэл Платэн http://www.theamas.com/2016/10/the-2016-american-music-awards-nominations-announced/ Boston Music AwardsПоп-артыст года Рэйчэл Платэн http://bostonmusicawards.com/vote/2017Gracie AwardsПазітыўны ўплыў на грамадства з дапамогай музыкі Рэйчэл Платэн http://allwomeninmedia.org/gracies/2017-gracie-winners/

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі»