Піліп Ягоравіч Жгіроў (1911—1998) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
Піліп Жгіроў нарадзіўся 29 кастрычніка (па новаму стылю — 11 снежня 1911 года ў вёсцы Гута (цяпер — Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння вучэбна-кааператыўнага камбіната ў Бабруйску працаваў у калгасе. У 1933 годзе Жгіроў быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1939 годзе скончыў Маскоўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Удзельнічаў у баях на Халхін-Голе. З кастрычніка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Сталінградскім, Данскім, Бранскім, Цэнтральным, і 1-ым Беларускім франтах. Да верасня 1943 года гвардыі маёр Піліп Жгіроў быў начальнікам штаба 221-а стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронта. Вызначыўся ў ходзе бітвы за Дняпро.
У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года полк Жгірова дзякуючы дакладнай і зладжанай дзейнасці штаба, які ён узначальваў паспяхова пераправіўся пад масіраваным варожым агнём праз Дняпро у раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Полк паспяхова захапіў плацдарм на заходнім беразе Дняпра і прайшоў шэсць кіламетраў наперад.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Піліп Жгіроў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2946Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..
Са студзеня 1944 года Жгіроў камандаваў 218-м стралковым палком. Пасля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1947 годз ён скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ, у 1955 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. У 1963 годзе у званні гвардыі генерал-маёра Жгіроў быў звольнены ў запас. Пражываў у Санкт-Пецярбургу. Памер 20 студзеня 1998 года, пахаваны на Багаслоўскіх могілках Санкт-Пецярбурга.
Быў таксама ўзнагароджаны трымя ордэнамі Чырвонгага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.
Літаратура
Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро Катэгорыя:Пахаваныя на Багаслоўскіх могілках