«Хавайся ў бульбу» — штогадовы міжнародны мотафестываль, які праходзіць у беларускім Гродне. Адметнай рысай з’яўляецца своеасаблівы мотапарад па вуліцах горада, які праводзяць удзельнікі з розных краін. У межах мерапрыемства ладзяцца шматлікія конкурсы і прэзентацыі. Абавязковая частка фестывалю — канцэрт рок-гуртоў.
Гісторыя XII фестываль З 29 па 30 красавіка 2016 года адбыўся XII міжнародны мотафестываль «Хавайся ў бульбу 2016». У ім удзельнічалі больш за тысячу матацыклістаў з Германіі, Чэхіі, Польшчы, Літвы і іншых краін. Месцам правядзення фестываля з’яўлялася база адпачынку «Купалінка». Мотапарад па шляху ў горад удзельнікі фестывалю расцягнулі на некалькі кіламетраў праз вуліцы БЛК, Болдзіна, Вясновую, Савецкіх Пагранічнікаў і Сацыялістычную. Завяршыўся мотапарад на плошчы Леніна перад будынкам гарвыканкама. У канцэрце прынялі ўдзел гурты «Прощай привычка», «Punkrot», «Haze», «Irdorath», «Drum Ecstasy», «STUFF», «BEACH BOOGIE BAND», «Grodno-Hard-Blues-Band», «7 минут жизни», «Ойра», «ТТ-34», трыб’ют-калектыў «Blood Brothers», «J:морс».
Спасылкі
Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Гродна