Мічурынск () — горад (з 1779) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мічурынскага раёна Тамбоўскай вобласці. Заснаваны ў 1635 годзе. Да 1932 года — Казлоў. Другі па значэнні пасля Тамбова прамысловы і культурны цэнтр вобласці. Мічурынск — агульнарасійскі цэнтр садоўніцтва, у горадзе размешчаныя УНДІ садоўніцтва імя І. У. Мічурына, Цэнтральная генетычная лабараторыя імя І.У. Мічурына. Акрамя таго, у горадзе ёсць краязнаўчы музей, музей-сядзіба А. М. Герасімава, выставачная зала. Мічурынскі чыгуначны вузел з’яўляецца найважнейшым вузлом Паўднёва-Усходняй чыгункі, станцыі: Мічурынск-Уральскі, Мічурынск-Варонежскі, Качатоўка. Насельніцтва

Эканоміка Прамысловасць: лакаматыварамонтны завод, аўтарамонтны завод, аўтаагрэгатны завод, завод «Прагрэс».

Вядомыя асобы Аляксандр Міхайлавіч Герасімаў — савецкі мастак Вольга Пятроўна Кудраўцава (1910 — ?) — беларускі архітэктар. Кацярына Уласевіч (нар. 1991) — футбалістка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Тамбоўскай вобласці Катэгорыя:Навукаграды Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1635 годзе