«Цудоўна Ласка» () — мастацкі фільм рэжысёра Майкла Эптэда, які выйшаў на экраны ў 2006 годзе. Назва фільма адсылае да хрысціянскага гімну «Amazing Grace» («О благадаць»), які гучыць у фільме. Гэты фільм пераклалі на беларускую мову і прадставілі глядачам 4 кастрычніка 2016.

Сюжэт Дзеянне адбываецца ў канцы XVIII - пачатку XIX стагоддзя. Брытанская імперыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзяржаў-гандляроў рабамі ў свеце. Малады парламентарый Уільям Уілберфорс вырашае змяніць гэтую заганную практыку. Ён знаёміцца з былым рабом Алаудай Эквіяна і іншымі абаліцыяністамі. Год за годам ён уносіць у парламент законапраект аб адмене рабства і раз за разам церпіць няўдачу. Калі ён ўпадае ў адчай, лёс зводзіць яго з маладой жанчынай Барбарай Спунэр, якая натхняе яго на далейшую барацьбу.

Узнагароды У 2008 годзе фільм атрымаў Прэмію Святога Хрыстафора за лепшы фільм.

Музыка ў фільме Акрамя гімна «Amazing Grace» у выкананні Ёана Грыфіта, у фільме гучыць музыка Ёзэфа Гайдна («Opus 64») і Пятра Чайкоўскага («Ранішняя малітва» з «Дзіцячага альбома»).

Спасылкі Афіцыйны сайт «Цудоўна Ласка»: кінапаказ 4 кастрычніка

Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы пра рабства Катэгорыя:Фільмы пра расізм Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг