BMW E24 — платформа BMW, на якой было пабудавана першае пакаленне 6-серыі. Аўтамабіль выпускаўся ў перыяд з 1976 па 1989 гады.
У 1989 годзе замест 6-серыі на канвеер была пастаўлена 8-серыя BMW E31. Новае пакаленне BMW 6-серыі E63 з’явілася ў 2004 годзе.
Гісторыя мадэлі BMW E24 замяніла мадэлі CS і CSL, якія выпускаліся з 1965 года. Выпуск пачаўся ў сакавіку 1976 двума мадэлямі 630CS і 633CSi. У першыя гады вытворчасці кузаў выпускаўся на заводах Karmann, але пазней было наладжана вытворчасць на сваіх заводах. У ліпені 1978 з’явілася больш магутная версія 635CSi (у першы час недаступная ў Паўночнай Амерыцы і Японіі), якая мела ў стандартнай камплектацыі 5-ступеньчатую КПП і чорны спойлер на крышцы багажніка. У 1979 годзе карбюратарную версію 630CS замяніла 628CSi. На аўтамабіль усталёўваўся ўпрыскны рухавік аб'ёмам 2.8 л ад BMW 528i. У 1982 (у Еўропе) і 1983 (у ЗША) паступілі ў продаж абноўленыя версіі машыны. Змены закранулі інтэр’ер і знешняе аблічча. А версія 635CSi атрымала новы рухавік аб'ёмам 3430 см3 замест 3453 см3, а таксама з’явілася аўтаматычная каробка перадач. У 1984 годзе Еўропа ўбачыла версію M635CSi з рухавіком M88 ад BMW M1. Аўтамабіль абзавёўся аэрадынамічным абвесам і быў абуты ў нізкапрофільную гуму Michelin TRX на трохсастаўных 16" дысках BBS. Мадэлі 1988 года атрымалі бамперы, здольныя вытрымаць удар пры сутыкненні з хуткасцю да 8 км/г. 1989 год стаў апошнім для E24 і ў красавіку выпуск быў скончаны. Наўзамен яе на канвеер устала 8-серыя E31.
Паўночная Амерыка і Японія У Паўночнай Амерыцы і Японіі дзейнічалі жорсткія нормы на выкід шкодных рэчываў. Таму ўсе аўтамабілі павінны аснашчацца каталітычнымі нейтралізатарамі. Для гэтых рынкаў выпускаліся наступныя мадэлі: 630CSi (з 1977 па 1978) 633CSi (з 1978 па 1984) 635CSi (з 1985 па 1989) M6 (з 1987 па 1989) У ЗША 6-серыя з’явілася ў 1977 годзе. Яна была прадстаўлена мадэллю 630CSi. Гэта была тая ж 630CS, толькі замест карбюратарнага рухавіка ўсталёўваўся інжэктарны аб'ёмам 3 літра. Ён выдаваў 176 к. с. (131 кВт) і 251 Н·м круцільнага моманту. У сярэдзіне 1978 630CSi была заменена на 633CSi. Рухавік M30 аб'ёмам 3.2 літра выдаваў 180 к. с. У 1985 годзе адбылася чарговая змена матора. Аб'ём павялічыўся да 3.4 літра, а магутнасць да 182 к. с., але галоўным адрозненнем быў большы круцільны момант. Замест 264 Н·м на 3.2 л новы выдаваў 290 Н·м. Змянілася і пазначэнне мадэлі. Цяпер яна стала 635CSi. ЗША атрымалі сваю M-серыю E24 у 1987. Яна насіла імя M6, магутнасць рухавіка была зніжана да 256 к. с., гэта было зроблена з-за дзеючых нормаў на выкід шкодных рэчываў.
Мадэлі BMW628CSi630CS633CSi635CSi635CSiM635CSi Гады вытворчасці: 1979 — 1987 1976 — 1979 1976 — 1982 1978 — 1981 1982 — 1989 1983 — 1989 Тып і размяшчэнне рухавіка: бензінавы, радны, 6-цыліндравы, спераду падоўжна Дыяметр цыліндру і ход поршня: 86 мм x 80 мм 89 мм x 80 мм 89 мм x 86 мм 93.4 мм x 84 мм 92 мм x 86 мм 93.4 мм x 84 мм Аб'ём: 2788 см³ 2985 см³ 3210 см³ 3453 см³ 3430 см³ 3453 см³ Максімальная магутнасць: 181к.с./135кВт пры 5800 аб/хв182к.с./136кВт пры 5800 аб/хв 194к.с./145кВт пры 5500 аб/хв 215к.с./160кВт пры 5200 аб/хв 215к.с./160кВт пры 5200 аб/хв 282к.с./210кВт пры 6500 аб/хв Максімальны круцільны момант: 235 Н.м пры 4200 аб/хв 255 Н.м пры 3500 аб/хв 284 Н.м пры 4300 аб/хв 304 Н.м пры 4000 аб/хв 304 Н.м пры 4000 аб/хв 333 Н.м пры 4500 аб/хв Ступень сціску: 9.3: 1 9.0 : 1 9.3 : 1 9.3 : 1 10.0 : 1 10.5 : 1 Сістэма сілкавання: інжэктар Bosch L-Jetronic карбюратар Pierburg 4A1 інжэктар Bosch L-Jetronic інжэктар Bosch Motronic Аб'ём бака: 70 л Сістэма газаразмеркавання: 12 клапанаў, SOHC 24 клапана, DOHC Тып ахалоджвання рухавіка: Вадзяное ахаладжэнне КПП: 4-ступеньчатая механічная (з 1979 5-ступеньчатая) ці 3-ступеньчатая аўтаматычная (з 1983 4-ступеньчатая) прывад на заднія колы 5-ступеньчатая механічная прывад на заднія колы Бартавая электрасець: 12 Вольт Тормазы: дыскавыя (Ø спераду 280 мм, ззаду 272 мм), з 1984 усталёўвалася ABS Маса: 1450 кг1475 кг 1495 кг1520 кг 1470 кг 1510 кг Поўная маса: 1830 кг1830 кг 1830 кг1860 кг 1850 кг 1850 кг Каляіна пярэдняя/задняя: 1422 мм/1487 мм 1422 мм/1487 мм 1422 мм/1487 мм1430 мм/1460 мм 1430 мм/1460 мм 1430 мм/1460 мм Памер шын: 195/70VR14 205/70VR14 220/55VR390 ці 240/45VR415 Максімальная хуткасць: 215 км/г 210 км/г215 км/г 222 км/г225 км/г255 км/г Разгон да 100 км/г (мех./аўт.): 9.1 сек./10.9 сек. 8.9 сек./11.2 сек.7.9 сек./10.4 сек. 7.6 сек./9.1 сек.7.6 сек./10.5 сек.6.4 сек. Расход паліва: 15.5л/100 км 16.5л/100 км16.5л/100 км17.0л/100 км15.0л/100 км18.0л/100 км
Арт-кары
BMW 635CSi распісаны Эрнстам Фуксам у 1982 годзе стаў пятым Покрась меня полностью // motor.ru . Праца атрымала назву «Вогненная ліса палюе на зайца». Упершыню ў калекцыі асновай для арт-кара стала серыйная мадэль.
thumb|175px|Art Car №6 — BMW 635CSi працы Роберта Раушэнберга Шосты арт-кар з’явіўся праз чатыры гады — у 1986 годзе. Ім таксама стаў BMW 635CSi. Аўтар — Роберт Раушэнберг. Ён выкарыстоўваў творы іншых мастакоў: апрацоўваў выявы з дапамогай фатаграфічных метадаў і спраецыраваў іх на машыну. Злева размешчаны «Партрэт маладога чалавека» Аньёла Бранзіна, справа — карціна «Вялікая адаліска» Жана Агюста Дамініка Энгра. На капот нанеслі фатаграфіі дрэў і балотнай травы, зробленыя самім аўтарам. Дызайн колавых каўпакоў Раушэнберг прыдумаў на аснове малюнкаў антычных талерак.
E24 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта