Вяно́к — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, за 9 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Паперына, за 0,6 км на захад ад возера Баравянок, у басейне ракі Альзініца.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,075 км. Даўжыня берагавой лініі 0,47 км.
Схілы катлавіны на поўдні і паўднёвым захадзе вышынёй да 15 м, на поўначы 3 м, пад лесам.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Ушацкага раёна