Руда́кіс, Руда́ка — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Кумпіні (за 0,5 км на паўночны ўсход ад возера Даўблі), у басейне ракі Друйка.

Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,32 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, часткова разараныя. На захадзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Упадае ручай з возера без назвы, выцякае ручай у раку Акунёўка.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі