Баржомская цясніна () — каньён у даліне ракі Куры, падзяляе Месхецкі і Трыялецкі хрыбты Малога Каўказа. Даўжыня цясніны каля 60 км, глыбіня 1300—1500 м. Схілы цясніны пакрытыя шырокалісцевымі і іглічнымі лясамі.

Знакамітыя радовішчы мінеральных вод, санаторыі.

У цясніне размешчаны горад Баржомі, на схілах Месхецкага хрыбта — Баржомскі запаведнік.

Цясніну перасякае нафтаправод Баку — Тбілісі — ДжэйханНафтаправод у Баржомскай цясніне .

Літаратура

Катэгорыя:Цясніны Катэгорыя:Геаграфія Грузіі