Уільям Уіндам Грэнвіль (;  — ) — 19-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, знаходзіўся на пасадзе ў 1806—1807 гадах.

У 1789 годзе, перш чым заняць пасаду міністра ўнутраных спраў, ён нядоўга прабыў спікерам брытанскай палаты абшчын. Уільям Грэнвіль ужо стаў лідарам палаты лордаў, калі яго ў наступным годзе ўзвялі ў саслоўе пэраў як барона Грэнвіля Вотан Андэрвуда ў графстве Бекінгем.

У час сваёй службы ў міністэрстве Грэнвіль зблізіўся з апазіцыйным лідарам вігаў Чарльзам Джэймсам Фоксам, таму калі Піт вярнуўся да ўлады ў 1804 годзе, Грэнвіль адмовіўся ўвайсці ў новы кабінет. Услед за смерцю Піта ў 1806 годзе Уільям стаў кіраўніком «Урада ўсіх талентаў».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Вігі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта