Ве́трына — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Ветрына, у басейне ракі Нача.

Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км.

Схілы катлавіны вышынёй 10 м, пад пабудовамі і агародамі. На захадзе і поўдні пойма шырынёй 15—20 м, пад лугам.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)