Зарудзеча — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Пціч (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 22,4 км. Плошча вадазбору 141 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Макавічы, упалае ў Пціч прыкладна за 2 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Барысаўшчына. Рэчышча Зарудзечы каналізаванае. Асноўны прыток — Камарынка (злева). У басейне ракі возера Выгада.

На карце ХІХ ст. (Шуберта) на рацэ пазначалася вёска Зарудзеча (за Рудзечай).

Літаратура

Ліст карты N-35-118. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Прытокі Пцічы