Фе́рэнц Мю́ніх (; ,  — , Будапешт) — венгерскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Міністраў Венгерскай Народнай Рэспублікі (1958—1961).

Біяграфія У 1914 прызваны ў аўстра-венгерскую армію. У 1915 годзе узяты ў палон рускімі войскамі.

Знаходзіўся ў лагеры для ваеннапалонных у Томску, дзе ў 1917 годзе ўступіў у РКП (б).

У 1917 годзе Мюніх быў адным з арганізатараў венгерскай групы Расійскай камуністычнай партыі. Стварыў у Пермі інтэрнацыянальны атрад з венграў. Разам з часткамі Чырвонай Арміі змагаўся на Урале супраць белых.

У лістападзе 1918 года ён вярнуўся на радзіму. Пасля таго як 21 сакавіка 1919 года ў Венгрыі абвясцілі Савецкую ўладу, Ферэнц Мюніх прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Венгерскай Чырвонай Арміі і Чырвонай міліцыі.

Пасля падзення пралетарскай дыктатуры эміграваў у Аўстрыю, затым быў у Чэхаславакіі і Германіі, дзе вёў рэвалюцыйную работу сярод працоўных. У 1922—1936 гадах — на кіруючай гаспадарчай працы ў СССР.

Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне у Іспаніі 1936—1939 гадоў. Быў камісарам батальёна Ракашы 13-й інтэрнацыянальнай брыгады.

У Вялікую Айчынную вайну ў шэрагах Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях пад Сталінградам.

Пасля 1945 года ў Венгрыі. Быў прызначаны начальнікам паліцыі Будапешт а. У 1949—1951 — пасланнік ВНР у Фінляндыі, у 1951—1954 — пасол у Балгарыі. У верасні 1954 — жніўні 1956 — пасол у СССР. У жніўні—лістападзе 1956 — пасол у Югаславіі.

У пачатку лістапада 1956 г., у перыяд барацьбы супраць паўстання ў Венгрыі ўдзельнічаў у стварэнні Венгерскага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада. У 1956 — міністр унутраных спраў ВНР. У лютым 1957 — студзені 1958 — міністр абароны ВНР. У 1958—1961 гадах — старшыня Савета Міністраў Венгерскай народнай рэспублікі.

У 1957—1965 — член Палітбюро ЦК ВСРП.

Імем Мюніха названая вуліца ў Томску. Намаляваны на венгерскай паштовай марцы 1986 года.

Спасылкі Бюст прэм’ер-міністра ВНР Мюніха Ферэнца