Гліаксаль, шчаўевы альдэгід — найпрасцейшы дыальдэгід, дыальдэгід шчаўевай кіслаты, C2H2O2.

Жоўтыя крышталі з пахам фармаліну. Малекулярная маса 58,04 а.а.мІнфармацыя на сайце ХиМиК.ру. Тэмпература плаўлення 15 °C. Тэмпература кіпення 51 °C. Шчыльнасць 1140 кг/м³ пры тэмпературы 20 °C. Добра раствараецца ў вадзе, раствараецца ў дыэтылавым эфіры, этаноле. У прысутнасці вільгаці вадкі гліаксаль пераўтвараецца ў цвёрды палімер.

Аказвае раздражняючае ўздзеянне на скуру чалавека.

Атрыманне Гліаксаль атрымліваюць з этыленгліколя — акісленнем у паравой фазе і дэгідрагенрзацыя над медным каталізатарам; з тэтрахлорэтана і сернай кіслаты; з ацэтальдэгіда або параальдэгіда — акісленнем азотнай кіслаты на вугалі або сілікагелі пры тэмпературы 15—25 °C і інш.

Выкарыстанне Гліаксаль выкарыстоўваецца ў тэкстыльнай прамысловасці ў якасці дапаможнага рэагента, у складзе гідрафабізіруючых саставаў пры апрацоўцы паперы і скуры, у вытворчасці кубавых фарбавальнікаў (разам з гліаксальсульфатам).

Крыніцы

Літаратура  — С. 294.

Спасылкі Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Альдэгіды