Марціро́с Сярге́евіч Сар'я́н (; — ) — армянскі і савецкі маляр-пейзажыст, графік і тэатральны мастак.
Акадэмік АМ СССР (1947). Народны мастак СССР (1960). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Лаўрэат Ленінскай (1961) і Сталінскай прэміі другой ступені (1941).
Творчасць Сар'яна згуляла вядучую ролю ў станаўленні нацыянальнай школы армянскага савецкага малярства.
Біяграфія
Марцірос Сар'ян нарадзіўся года ў патрыярхальнай армянскай сям'і ў горадзе Нахічэвань-на-Доне («Новы Нахічэвань», цяпер у межах Растова-на-Доне).
У 1895 году скончыў гарадское вучылішча. З 1897 па 1904 гады вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы малярства, разьбярства і дойлідства, у тым ліку ў майстэрнях В. А. Сярова і К. А. Каровіна. У 1901—1904 гадах распачаў падарожжа на гістарычную радзіму, наведаўшы Лоаы, Шырак, Эчміядзін, Ахпат, Санаін, Ерэван і Севан.
У 1900-х гадах браў удзел у выставах мастацкіх аб'яднанняў «Блакітная ружа», «Саюз рускіх мастакоў», «Свет мастацтва», «Чатыры мастацтвы». Моцны ўплыў на стыль Сар'яна зрабіла малярства Поля Гагена і Анры Маціса.
З 1910 па 1913 гады здзейсніў шэраг падарожжаў у Турцыю, Егіпет і Іран. У 1915 годзе Сар'ян прыязджае ў Эчміядзін, каб дапамагаць уцекачам з Турэцкай Арменіі. У 1916 годзе прыязджае ў Тыфліс і жэніцца з Лусік Агаян, дачкой армянскага пісьменніка Г. Агаяна. Тады ж Сар'ян бярэ ўдзел у арганізацыі Таварыства армянскіх мастакоў і «Саюза армянскіх мастакоў». У тым жа годзе ён афармляе выдадзеную В. Брусавым «Анталогію армянскай паэзіі».
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Сар'ян прыязджае з сям'ёй у Расію. У 1918—1919 гадах М. Сар'ян жыве з сям'ёй у Новай Нахічэвані. Мастак робіцца ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам Армянскага краязнаўчага музея ў Растове-на-Доне. Супрацоўнічае з тэатрам «Тэатральная майстэрня».
У 1921 годзе па запрашэнні старшыні Савета народных камісараў Арменіі А. Мяснікяна пераязджае на жыхарства ў Арменію. З гэтых пор ён прысвячае жыццё выяве яе прыроды. У ліку яго прац у гэтыя гады — стварэнне герба Савецкай Арменіі і афармленне заслоны першага армянскага дзяржаўнага тэатра.
У 1926—1928 гадах мастак жыве і працуе ў Парыжы. Большая частка яго прац, выстаўленых у 1928 годзе ў парыжскай галерэі Жэрар, згарэла падчас пажару на караблі пры вяртанні на радзіму.
У 1930-х галоўнай тэмай Сар'яна застаецца прырода Арменіі. Мастак таксама піша шматлікія партрэты («Р. Н. Сіманаў»; «А. Ісаакян»; «Аўтапартрэт з палітрай») і яркія нацюрморты («Восеньскі нацюрморт»). Сар'ян працаваў таксама як кніжны графік («Армянскія народныя казкі», 1930, 1933, 1937) і як тэатральны мастак (дэкарацыі і касцюмы да оперы «Алмаст» А. Спендыярава ў Тэатры оперы і балета ім. Спендыярава, 1938—1939, Ерэван; «Адважны Назар» А. Сцепаняна, «Давыд бек» Тыграняна, «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа і інш.).
Марцірос Сар'ян згуляў важную ролю ў захаванні царквы Сурб Хач у родным яму Растове-на-Доне, калі ў савецкія гады ўстала пытанне пра яе знос.
Марцірос Сар'ян сканаў у Ерэване. Пахаваны ў пантэоне парка ім. Камітаса.
Дэпутат ВС СССР 2—4-га скліканняў (1946—1958). Дэпутат ВС Армянскай ССР з 1959 года.
Літаратура
Спасылкі
Официальный сайт Дома-музея М.Сарьяна Мартирос Сарьян в фильме Михаила Вартанова Цвет армянской земли (1969)
Катэгорыя:Мастакі Арменіі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары СССР Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Арменіі Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты СССР Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты СССР Катэгорыя:Мастакі-партрэтысты Арменіі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Арменіі Катэгорыя:Майстры нацюрморта Расійскай імперыі Катэгорыя:Майстры нацюрморта СССР Катэгорыя:Акварэлісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Акварэлісты СССР Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты СССР Катэгорыя:Мастакі-сацрэалісты Арменіі Катэгорыя:Саюз рускіх мастакоў Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР Катэгорыя:Пахаваныя ў пантэоне Камітаса Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Армянскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР ад Армянскай ССР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Арменіі Катэгорыя:Акадэмікі АН Армянскай ССР Катэгорыя:Народныя мастакі Армянскай ССР Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Мастакі рускага авангарда