Бураковы даўганосік (Bothynoderes punctiventris) — жук з сямейства даўганосікаў.
Апісанне Чорнага колеру, пакрыты шаравата-бурымі лускавінкамі і тонкімі валасінкамі да 13 мм даўжыні.
Экалогія Распаўсюджаны ў многіх мясцовасцях паўднёвай Расіі, прыносіць моцную шкоду цукровым буракам аб’яданнем іх маладых парасткаў і бацвіння; лічынкі яго аб’ядаюць таксама бураковыя карані. Жукі з’яўляюцца ранняй вясной і нападаюць на ўсходы буракоў, затым адкладаюць яйкі ў зямлю; лічынкі, якія выходзяць з іх, жывуць у зямлі і акукліваюцца ў сярэдзіне лета; жукі выходзяць восенню, але застаюцца да вясны ў зямлі.
Меры барацьбы З мер барацьбы з гэтым небяспечным ворагам цукровых буракоў галоўныя: абнясенне плантацый канаўкамі, з мэтай збірання жукоў, якія трапілі туды, і ачыстка палёў ад пустазельных траў (галоўным чынам лебяды), якія спрыяюць размнажэнню жукоў, дастаўляючы ім багаты запас ежы.
Зноскі
Літаратура
Долгоносик Asproparthenis (= Bothynoderes) punctiventris (Germar) (Curculionidae) — фото Б. М. Лободы
Спасылкі
Катэгорыя:Даўганосікі