Трыста́н Тцара́; сапраўднае імя і прозвішча Самі (Самуэль) Розеншток, ; , Майнешці, Румынія — , Парыж) — румынскі і французскі паэт яўрэйскага паходжання.
Жыццёвы і творчы шлях Заснавальнік дадаізму («Першая нябесная прыгода спадара Антыпірыну», 1916; «25 вершаў», 1918; «7 маніфестаў дзядзькі», 1916—1924). Пазней дзейны ўдзельнік сюррэалісцкага руху («Эсэ пра становішча паэзіі», 1931). Адзін з заснавальнікаў часопіса «Знак» («Simbolul»).
У 1936 уступіў ва Французскую камуністычную партыю. Браў удзел у Супраціўленні. У 1956 выйшаў з шэрагаў ФКП у знак пратэсту супраць прыгнечання Венгерскага паўстання сіламі савецкай арміі. Пахаваны ў Парыжы, на могілках Манпарнас.
Літаратура пра паэта Soupault Ph. Tristan Tzara. — Paris: Europe etc., 1975. Girault J., Lecherbonnier B. Tristan Tzara, le surréalisme et l’internationale poétique. — Paris: Harmattan, 2000. Buot F. Tristan Tzara: l’homme qui inventa la révolution dada. — Paris: Grasset, 2002. Nicaise Chr. Tristan Tzara, les livres. — Rouen: Instant perpétuel, 2005. Béhar H. Tristan Tzara. — Paris: Oxus, 2005. Forcer St. Modernist song: the poetry of Tristan Tzara. — Leeds: Legenda, 2006. Сануйе М. Дада в Париже. — М.: Ладомир, 1999. — 638 с — ISBN 5-86218-345-0. Парнах В. Жирафовидный истукан: 50 стихотворений, переводы, очерки, статьи, заметки. — М.: «Пятая страна», «Гилея», 2000. — 222 с — ISBN 5-901250-01-X.
Спасылкі
Трыстан Тцара на сайце Універсітэта Аявы
Катэгорыя:Дадаізм Катэгорыя:Камуністы Францыі Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў румынскай Малдавіі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Байцы інтэрбрыгад Катэгорыя:Сюррэалісты Катэгорыя:Пахаваныя на могілках Манпарнас