Людвік Тэадор Нарбут (, в. Шаўры, Лідскі павет — ) — ваенны, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве.
Біяграфія
З роду Нарбутаў, сын Тэадора Нарбута, архітэктара, інжынера і вядомага гісторыка. Вучыўся ў Лідскім павятовым вучылішчы, потым у Віленскай гімназіі, дзе ў канцы 1850 года быў арыштаваны за спробу стварыць «таварыства патрыётаў з мэтай зрабіць паўстанне». У сакавіку 1851 года публічна пакараны розгамі і аддадзены ў салдаты.
Служыў на Каўказе, атрымаў афіцэрскае званне расійскай арміі. З 1859 года ў адстаўцы. Вярнуўся на радзіму ў пачатку красавіка 1860 года. Жыў у бацькі, вёў гаспадарку. Калі ажаніўся, пасяліўся ў маёнтку Сербянішкі, паблізу Шаўроў.
Падчас падрыхтоўкі паўстання прыхільнік партыі «чырвоных», звязаўся з Кастусём Каліноўскім, бываў на канспіратыўных сходах. У падпольнай арганізацыі выконваў абавязкі акруговага арганізатара. Адным з першых арганізаваў партызанскі атрад на Беларусі, з якім 3 месяцы (люты—красавік 1863) паспяхова вёў барацьбу супраць расійскіх войскаў. 13 лютага 1863 года загадам Віленскага рэвалюцыйнага камітэта быў прызначаны ваенным начальнікам Лідскага павета. Ад паўстанцкіх улад меў званне палкоўніка. Загінуў у баі пад Дубічамі.
Літаратура
Лаўрэш Л. Гісторыя з пахаваннем паўстанцаў аддзела Людвіка Нарбута // Наша слова № 22 (1433), 29.5.2019. Швед В. В. Вайсковы начальнік Лідскага павета // Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. Мн., 2004. — С. 126—127; Komorowski Paweł, Kofyszko Aleksander. Ludwik Narbutt — Warszawa-Lida, 1999. Лаўрэш Леанiд. Людвiк Нарбут // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Укладальнікі: Леанiд Лаўрэш, Аляксандр Фядута. Мінск, 2015. С. 74-105. // на pawet.net
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне Людвік Нарбут Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў