BMW 503 — двухдзверны аўтамабіль класа Gran Turismo, які быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1955 года, разам з родстарам BMW 507. Дызайнер лічыў 503-і сваёй самай паспяховай працай.
Гісторыя Вытворчасць пачалася ў маі 1956 года, першапачатковая цана складала 29 тыс. нямецкіх маракCarshistory.org. Трансмісія і рулявое кіраванне былі ўзятыя ад BMW 502. Рухавік усталёўваўся бензінавы V-падобны 8-цыліндравы, цалкам лёгкасплаўны, з мокрымі гільзамі, верхнім размеркавальным валам і двухкамерным карбюратарам . Ён выдаваў 140 к. с. на 4 800 абаротах і 216 Нм круцільнага моманту на 3 800 абаротахCarshistory.org. Як і 507-ы, 503-і быў выключна двухмесны, але адрозніваўся іншымі пярэдняй і задняй часткай. Кабрыялет 503-й мадэлі першым з еўрапейскіх аўтамабіляў атрымаў электрапрывад даху. Акрамя кабрыялета, было даступна купэ з вінілавым дахам.
Як і 507-я, мадэль 503 была правальнай. Усяго было выпушчана 416 экземпляраў. Вытворчасць завяршылася ў сакавіку 1959 года. Спадчыннік, BMW 3200 CS, быў даўжэй і меў чатыры паўнавартасныя месцы.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
503 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі