Свята-Пакроўская капліца — былы праваслаўны храм у в. Сіціцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя Знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскага прыхода в. Плотніца. Капліца згарэла ў маі 2015 г.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана невялікай царквой з прытворам-званіцай, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з трохграннай алтарнай часткай. Цэнтральны зруб завершаны дахам з макаўкай, прытвор — 4- граннай каркаснай шатровай званічкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Сіціцк Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Столінскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Усходнепалеская школа дойлідства Катэгорыя:Зніклі ў 2015 годзе Катэгорыя:Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі