Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, каля могілак.

Гісторыя Пабудавана ў 1903 годзе з цэглы на месцы драўлянага храмаНГАБ у г. Гродна, ф.97, воп. 1, спр. 55, арк. 4А; спр.131; спр.312, арк. 479—480; ф. 849, воп. 1, спр.22..

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі, створанай трох'яруснай званіцай, прамавугольнай у плане трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай, пяціграннай апсідай. Шацёр званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку) і васьмігранны барабан на чатырохсхільным даху асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Грані верхняга яруса званіцы прарэзаны 4 арачнымі праёмамі і маюць стральчатыя прафіляваныя завяршэнні, якія ствараюць зубчастае акаймаванне гранёнага шатра. Фасады царквы прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя і вуглавыя лапаткі. Уваходны лучковы праём аформлены пластычным парталам з крапаваным франтонам.

Інтэр'ер Апсіда і трапезная адкрыты ў залу шырокімі арачнымі прасветамі, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пружанскага раёна Катэгорыя:Смаляніца Катэгорыя:З’явіліся ў 1903 годзе Катэгорыя:1903 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі