Бестыярый, С.222 (ад , «звер») — сярэднявечны зборнік заалагічных артыкулаў (з ілюстрацыямі), у якіх падрабязна апісваліся розныя жывёлы ў прозе і вершах, галоўным чынам, з алегарычнымі і павучальнымі мэтамі. Адна з першых крыніц бестыярыюмаў — грэчаскі трактат «Фізіяло́г». Найбольш вядомы стара-французскія бестыярыі: Ph. de Thaon’a (XII стагоддзе), Gervaise (XIII), Рышара дэ Фурніваля (XIII, выд. Hippeau, 1860) і інш.

У старажытнарускай літаратуры бестыярыі называліся «фізіялогамі». Вельмі часта ў бестыярыях з’яўляліся артыкулы, дзе падрабязна і з ілюстрацыямі апісваліся жывёлы, якія не існуюць на самай справе. Напрыклад, цмок, васіліск, манцікора і інш.

Аўтары параўноўвалі розных жывёлін з вобразамі і паняццямі рэлігіі і маралі, расшыфроўваючы іх, як іерогліфы. Услед за біблейскім размежаваннем «чыстых» і «нячыстых» істот, бестыярысты супрацьпастаўлялі жывёл, якія сімвалізавалі Хрыста (арол, фенікс, пеліканPelican), стварэнням, якія выклікалі асацыяцыі з вобразам д’ябла (жаба, малпа). Прырода ўспрымалася як арэна пастаяннай барацьбы добрых і злых сіл. Сярэднявечная думка білася над раскрыццём узаемасувязі паміж цялесным і духоўным светам. Бестыярыюм вучыў разважаць аб рэчах шляхам аналогій, а гэта, па сутнасці, блізка мастацкаму мысленню, якое аперуе вобразамі.

Таксама бестыярыем можна назваць наогул любы зборнік артыкулаў аб неіснуючых жывёлах, у тым ліку і сучасны. Напрыклад, «Фантастычны бестыярый» Кіра Булычова або «Бестыярый» Анджэя Сапкоўскага. Таксама да жанру бестыярыяў можна аднесці «Кнігу выдуманых істот» Х. Л. Борхеса або «Чароўныя пачвары і дзе іх шукаць» Джаан Роўлінг.

Літаратура Бестиарий в словесности и изобразительном искусстве: Сб. статей / Сост. А. Л. Львова. М.: Intrada, 2012. — 183 с., 200 экз., ISBN 978-5-8125-1750-2

(в пер.) (обл.)

Спасылкі

Сайт Bestiary.us Сайт Бестыярыюм бібліятэкі Карнельскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Выдуманыя істоты Катэгорыя:Кнігі Катэгорыя:Энцыклапедыі