Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Сурынка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1861 годзе з дрэва. Зноў адчынена ў 1990 годзе.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду, над якой двухсхільны дах пераходзіць у вальмавы. Над фасадам узведзены двух’ярусны крыжовы ў сячэнні барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах. Над арачным уваходным праёмам двухсхільны казырок і паўкруглая люкарна.

Званіца Побач з царквой у 1990-я гады пастаўлена брама-званіца. Яе асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, над якім з тыльнага вуглавога боку надбудавана двух’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная цыбулепадобным купалам. Супрацьлеглы вугал будынка вырашаны глыбокай 1-слуповай нішай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слонімскага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Сурынка Катэгорыя:Храмы Навагрудскай епархіі Катэгорыя:1861 год у Беларусі