thumb|200px|Патрыярх Фуад Туаль (2008—2016) Лацінскі Патрыярх Іерусаліма — тытул архібіскупа Іерусаліма лацінскага абраду. Мітраполія Іерусаліма распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Ізраілі, Палесціне, Іарданіі і на Кіпры. Усходнія каталіцкія цэрквы (Мелькіцкая і Мараніцкая) маюць на гэтых тэрыторыях свае незалежныя ад лацінскага Патрыярха дыяцэзіі.

Патрыярх Іерусаліма ў наш час адзін з трох архібіскупаў лацінскага абраду, якому па гістарычных прычынах нададзены тытул патрыярха, больш характэрны для Усходніх цэркваў. Іншымі дзвюма з'яўляюцца Патрыярх Венецыі і Патрыярх Лісабона (акрамя таго існуе вакантны з 60-х гадоў XX стагоддзя Патрыярхат Заходняй Індыі).

Патрыярхат часоў Крыжовых паходаў У 1099 годзе Іерусалім быў захоплены ўдзельнікамі Першага Крыжовага паходу, якія заснавалі Іерусалімскае каралеўства, якое праіснавала амаль 200 гадоў. Лацінская іерархія была ўсталявана ў Іерусалімскім каралеўстве пад уладай лацінскага патрыярха Іерусалімскага. Да гэтага ўсе хрысціяне на Святой зямлі былі па апекай Праваслаўнага патрыярха Іерусалімскага. Калі апошнія рэшткі Іерусалімскага каралеўства былі пераможаны мамлюкамі ў 1291 годзе, лацінская іерархія была скасавана ў Леванце. Аднак, Рымска-каталіцкая царква працягвала прызначаць тытулярных патрыярхаў Іерусаліма, якія размяшчаліся ў базіліцы дзі Сан Ларэнца фуоры Ле Мура ў Рыме пасля 1374 года.

У перыяд існавання Іерусалімскага каралеўства лацінскі патрыярхат быў падзелены на чатыры мітраполіі — іх главы, насілі тытулы архібіскупа Тыра, архібіскуп Цэзарэі, архібіскуп Назарэта і архібіскупа Петры і мноства суфраганных дыяцэзій. Лацінскі патрыярх кіраваў Лацінскім кварталам горада Іерусаліма (Труна Гасподняя і наваколлі), і меў як сваіх прамых суфраганаў-біскупаў Ліды-Рамлы, Віфлеема, Хеўрона і сектара Газа, і абатаў Храма, гары Сіён і Елеонскай гары.

Сучасны патрыярхат thumb|300px|Юрысдыкцыя патрыярхата Тытул лацінскага патрыярха Іерусаліма быў адноўлены як дзеючая пасада ў 1847 годзе для біскупа Джузэпэ Валерга. Лацінскі патрыярх Іерусаліма — цяпер дыяцэзіяльны біскуп каталікоў лацінскага абраду на Святой зямлі, уключаючы Іарданію і Кіпр. З чэрвеня 2016 года, калі ў адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту падаў патрыярх Фуад Туаль, пасада патрыярха вакантная. Апостальскім адміністратарам патрыярхата з'яўляецца архібіскуп П'ербатыста ПіцабалаPatriarchal See of Jerusalem. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліма, у той час як семінарыя, якая з'яўляецца адказнай за літургічную адукацыю, у 1936 годзе была перамешчана ў Бейт-Джалу, горад за 10 км на поўдзень ад Іерусаліма.

Спіс Патрыярхаў Іерусалімскіх лацінскага абраду Арнульф дэ Раол (1099); Даімберт Пізанскі (1099—1102); Эрэмар (1102); Даімберт Пізанскі (адноўлены) (1102—1107); Гібелен Арльскі (1107—1112); Арнульф дэ Раол (адноўлены) (1112—1119); Гармон Пікіньі (1119—1128); Стэфан (1128—1130); Уільям I Малінскі (1130—1145); Фульк Ангулемскі (1146—1157); Амальрык Несль (1157—1180); Эраклій (1180—1191).

Іерусалім страчаны ў 1187; рэзідэнцыя патрыярха перанесена ў Акру: вакансія (1191—1194); Аймара Манака дэ Карбіцы (1194—1202); Сафрэда Эрыка Гаэтані (1202—1204); Альберт Авагадра (1204—1214); Рауль Мерэнкур (1214—1225); Жэральд Лазанскі (1225—1238); вакансія (1238—1240), Жак дэ Вітры быў прызначаны, але ніколі не служыў; Роберт Нанцкі (1240—1254); Жак Панталеон Кур-Пале (1255—1261), будучы Папа Рымскі Урбан IV; Уільям II Эджэн (1261—1270); Тамас Аньі Касенцкі (1271—1277); Іаан Версальскі (1278—1279); Эліхуа (1279—1287); Мікалай Анапс (1288—1294).

Акра страчана ў 1291; рэзідэнцыя перамешчана на Кіпр, а пазней у Рым пасля 1374; толькі ганаровыя патрыярхі да 1847. невядома Энтані Бек (1306—1311), таксама князь-біскуп Дарэма ў Англіі з 1284 па 1310. невядома Францысканскія кустоды трымалі тытул з 1342 па 1830 па Папскай буле Gratiam agimus Папы Рымскага Клімента VI (калі хтосьці не быў прызначаны на ганаровую пасаду). Пётр Палуданус (1329—1342); Элі дэ Набіналь (1342—1348); Філіп дэ Кабасоль (памёр 1372); Філіп Алансонскі (памёр 1397); Бертран дэ Шанак (?-1401?); Гуга Ланселот дэ Лузіньян (1424—1442) невядома; Радрыга дэ Карвахаль (1523—1539); невядома; Джанантоніа Факінеці дэ Нучэ (1572—1585), будучы Папа Рымскі Інакенцій IX; Шыпіёнэ Ганзага (1585?-?); Франчэска Чэніні дэ Саламандры (1618—1645); вакансія ці невядома; Каміла Масіма (1653—1677); Бандзіна Панчыяцічы (1689—1698?); Франчэска Мартэлі (1698—1717?); невядома; Вінсан Луі Гоці (1728—1729); Помпеа Альдравандзі (1729—1734); Тамаза Чэрвіні (1734—1751); Тамаза дэ Манкада (1751—1762); Геаргіус Марыя Ласкарыс (1762—1795); вакансія (1795—1800); Мікеле дзі П'етра (1800—1821); Франчэска Марыя Фенцы (1816—1829); Агастус Фаскола (1830—1847), пазней лацінскі патрыярх Александрыйскі, 1847—1860.

Аднаўленне рэзідэнцыі лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма з юрысдыкцыяй у 1847.

Джузэпэ Валерга (1847—1872); Джавані Вінчэнца Брака (1872—1889);

Адноўлена іерархія лацінскага патрыярхата ў 1889.

Луіджы П'яві (1889—1905); вакансія (1905—1907); Філіпа Камасей (1907—1919); Луіджы Барласіна (1920—1947); вакансія (1947—1949); Альберта Горы (1949—1970); Джакама Джузэпэ Бельтрыці (1970—1987); Мішэль Сабах (1987—2008); Фуад Туаль (2008—2016). П’ербатыста Піцабала (з 2020)

Гл. таксама Патрыярх Лісабона Патрыярх Венецыі

Спасылкі

Patriarchatus Hierosolymitanus Latinorum

Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы Катэгорыя:Каталіцтва ў Ізраілі Катэгорыя:Каталіцтва ў Палесціне Катэгорыя:Каталіцтва ў Іарданіі